«Няўдачнік» — кароткаметражны мультфільм, выпушчаны ў 1972 годзе на кінастудыі «Беларусьфільм». Рэжысёр мультфільма Уладзімір Голікаў, сцэнарый напісалі і Эдуард Успенскі. Мультфільм лічыцца першым беларускім, а 1972 год — годам нараджэння беларускай анімацыі.

Сюжэт Адзін хлопчык вельмі дрэнна вучыцца, таму што ў яго не хапае часу на вучобу. Увесь свой час ён траціць на дрэсіроўку жывёл. Спачатку ён дрэсіруе ката, а потым быка, і гэта ў яго атрымліваецца. Затым ён уладкоўваецца на працу ў цырк, дзе дрэсіруе ўжо цыркавых жывёл. У канцы фільма «няўдачнік» падводзіць вынік: нават калі чалавек у чымсьці адным і таленавіты, ён усё роўна павінен добра вучыцца. Хлопчык-дрэсіроўшчык пераходзіць у 9-ы клас і абяцае выправіцца ў вучобе. Бо яму сорамна, што ён вучыць жывёл, а сам невук.

Здымачная група Рэжысёр Уладзімір Голікаў, М. Лубяннікава Аўтар сцэнарыя , Эдуард Успенскі Аператар Г. Курыной Кампазітар Андрэй Шпенёў Мастак П. Шынкевіч Мультыплікатар Уладзімір Голікаў Лялькі і дэкарацыі М. Бакуменка, Т. Каравай, М. Шкробат, С. Баброўская, С. Сілкін, В. Матросаў, А. Мітрапольскі Маляваная мультыплікацыя С. Сямёнава, Юрый Мільтнер Гукааператар П. Драздоў Мантажор Л. Цыпкіна Асістэнт рэжысёра Г. Паначэўная Асістэнт аператара Л. Вісарыёнава Асістэнт мастака В. Іванішчанка Рэдактар Р. Раманоўская Дырэктар Т. Сычоў

Вытворчасць Першапачаткова сцэнарый быў напісаны Эдуардам Успенскім. Мультфільм быў зняты, змантаваны і агучаны, і, як лічыў рэжысёр Уладзімір Голікаў, быў добра зроблены. Аднак на паказе ў Маскве ён не спадабаўся намесніку старшыні , які, паводле слоў Голікава, трымаў крыўду на Успенскага. Паўлёнак загадаў перарабіць фільм. «Селі мы з Раманам Качанавым і пачалі яго колькі можна пагаршаць. Калі пагоршылі да прымальнай кандыцыі, вось тады яго і прынялі», — успамінаў Голікаў, які застаўся незадаволены вынікам.

Крыніцы

Катэгорыя:Мультфільмы студыі «Беларусьфільм»