Олаф Фінзен (; 3 лютага 1859, Торсхаўн, Фарэрскія астравы — 15 верасня 1937, Капенгаген) — фарэрскі палітычны дзеяч, мэр Торсхаўна (1904—1909), першы ў гісторыі Фарэрскіх астравоў фармацэўт.
Біяграфія Олаф быў сынам юрыста Ханеса Фінзена з Рэйк’явіка і яго першай жонкі Джоан Сафі Форман з Фальстэра. Яго малодшы брат, Нільс Руберг Фінзен быў выдатным навукоўцам і фізіятэрапеўтам, лаўрэатам Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне. Маці Олафа памерла, калі яму было ўсяго пяць гадоў.
Быў жанаты на Марыі Аўгусце Ольгаард (1869-?), дачцэ суддзі Вярхоўнага суда Даніі Ганса Ольгаарда.
Кар’ера фармацэўта У 1879 годзе ён здаў іспыт па фармацэўтыцы ў Капенгагене і ў 1882 стаў кандыдатам-фармацэўтам. З 6 мая 1883 па 1913 год быў фармацэўтам у сваім родным горадзе, Торсхаўне, з 19 кастрычніка 1910 года па 31 снежня 1922 — у дацкім горадзе Вайле, а затым аж да сваёй смерці ў Капенгагене.
Палітычная кар’ера З 1895 па 1909 год Фінзен працаваў у савеце муніцыпалітэта Торсхаўна, і быў першым мэрам з 1904 па 1909 у той жа час. На той момант на Фарэрскіх астравах не было ніякіх палітычных партый, таму ён быў абраны як незалежны кандыдат. Таксама быў дырэктарам Ашчаднага банка Фарэр з 1897 па 1911 год. Стаў віцэ-консулам Нарвегіі ў Даніі ў 1906—1911 і віцэ-консулам Германіі і Нідэрландаў у 1907—1909.
Крыніцы
Катэгорыя:Фармацэўты Катэгорыя:Кавалеры ордэна Чырвонага арла 4-й ступені Катэгорыя:Кавалеры ордэна Васы Катэгорыя:Кавалеры ордэна Данеброг Катэгорыя:Памерлі ў Капенгагене Катэгорыя:Памерлі ў 1937 годзе Катэгорыя:Памерлі 15 верасня Катэгорыя:Нарадзіліся ў Торсхаўне Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1859 годзе Катэгорыя:Нарадзіліся 3 лютага