Ра́фал Вая́чак (; , Міколаў — , Уроцлаў) — польскі паэт і празаік. Залічваецца да «праклятых» паэтаўTrzech poetów wyklętych.
Біяграфія Нарадзіўся 6 снежня 1945 года ў 22:45 у вядомай і паважанай у горадзе сям'іZ biografii poety Instytutu Mikołowskiego. Бацька ЭдвардZ biografii poety Instytutu Mikołowskiego быў настаўнікам гімназіі (пазней дырэктарам I Агульнаадукацыйнага ліцэя ў ПруднікуDobrzański M., Prudnicki etap życia Edwarda Wojaczka), маці ЭльжбетаZ biografii poety Instytutu Mikołowskiego скончыла англійскую філалогію, працавала ў выдавецтве. Дом Ваячка вылучаўся ў Міколаве з дзвюх прычын: «быў тыпова інтэлігенцкі, да таго яго сям'я не практыкавала веру»Krzysztof Kosiński WOJACZEK W PRL-U (Refleksje z lektury książki Katarzyny Batorowicz-Wołowiec i Stanisława Beresia, Wojaczek wielokrotny. Wspomnienia, świadectwa, relacje).. 16 снежня адбылося хрышчэнне Ваячака ў касцёле св. Войцеха. Сам Ваячак быў атэістамKrzysztof Kosiński WOJACZEK W PRL-U (Refleksje z lektury książki Katarzyny Batorowicz-Wołowiec i Stanisława Beresia, Wojaczek wielokrotny. Wspomnienia, świadectwa, relacje)..
Быў вельмі здольным; засваенне замежных моў давалася яму без цяжкасцей, таксама меў фатаграфічную памяць50 lat temu zmarł Rafał Wojaczek [Reportaż – Radio Wrocław]. Надзвычай шмат чытаў, сярод іншых Шарля Бадлера, Арцюра Рэмбо, Франца Кафку, Томаса Мана, Фёдара Дастаеўскага i Фрыдрыха НіцшэZ biografii poety Instytutu Mikołowskiego.
Вучыўся ў агульнаадукацыйных ліцэях у Міколаве, Катавіцы-Лігоце i Кэндзежыне-Козле. У маі 1963 года здаў выпускны экзаменRafał Wojaczek – biogram : Muzeum Ziemi Kozielskiej. Праз першую50 lat temu zmarł Rafał Wojaczek [Reportaż – Radio Wrocław] спробу самагубства напрыканцы 1964 года часова знаходзіўся ў псіхіятрычнай бальніцы. Ваячак рэгулярна рэзаў сябе, таму ўсё яго цела было пакрыта шнарамі50 lat temu zmarł Rafał Wojaczek [Reportaż – Radio Wrocław]. Потым зноў паспрабаваў скончыць жыццё самагубствам. Пазней ён напісаў: «Карціна была прыгожая – лужына крыві, яе было ўсё больш, і пастаяннае сычэнне газу, які рассейваўся…»Rafał Wojaczek – biogram : Muzeum Ziemi Kozielskiej. Нядоўга вывучаў паланістыку ў Ягелонскім універсітэце, але, заваліўшы лацінскую мову, пераехаў ва Уроцлаў.
Некаторы час працаваў дыспетчарам гарадской службы чысціні, пазней жыў на ганарары і рэгулярную фінансавую падтрымку бацькі. Захапляўся вірлівым жыццём Марэка Гласка, якога згадваў у паэзіі.
У 1965 годзе па рашэнні Тыматэуша Карповіча дэбютаваў з падборкай вершаў у першым нумары «Паэзіі», што мела шырокі розгалас у літаратурным асяроддзі. У 1969 годзе выйшаў яго дэбютны зборнік «Сезон», выдатна прыняты крытыкамі, у 1970 годзе выйшаў другі і апошні прыжыццёвы зборнік Ваячка «Іншая казка».
Асабістае жыццё 11 студзеня 1966 года ў 10:00 ажаніўся з Аннай Кавальскай, з якой пазнаёміўся падчас знаходжання ў псіхіятрычнай бальніцы ў маі 1965 годаKrzysztof Kosiński WOJACZEK W PRL-U (Refleksje z lektury książki Katarzyny Batorowicz-Wołowiec i Stanisława Beresia, Wojaczek wielokrotny. Wspomnienia, świadectwa, relacje).. Меў дачку Дагмару (нар. 15 чэрвеня 1966 года). Быў заўзятарам ФК Гурнік ЗабжэKrzysztof Kosiński WOJACZEK W PRL-U (Refleksje z lektury książki Katarzyny Batorowicz-Wołowiec i Stanisława Beresia, Wojaczek wielokrotny. Wspomnienia, świadectwa, relacje)..
Легенда Рафал Ваячак па сёння лічыцца адным з найбольш легендарных асоб мастацкага асяроддзя Уроцлава з часоў даўняга ПНР. Ваячак быў алкаголікам, крыніцы сведчаць, што некалькі разоў яму падшывалі дысульфірам, але ён яго выцягваў і піў далейZ biografii poety Instytutu Mikołowskiego. Аднак верагоднасць гэтай інфармацыі падвяргаюць сумненню знаёмыя50 lat temu zmarł Rafał Wojaczek [Reportaż – Radio Wrocław]Wojaczek wielokrotny – Katarzyna Batorowicz-Wołowiec, Stanisław Bereś | Książka w Lubimyczytac.pl – Opinie, oceny, ceny, сцвярджаючы, што часцей за ўсё гэта была поза для звяртання на сябе ўвагі. Да легенды паэта таксама паблажліва ставіцца шматгадовы сябар і біёграф Ваячка Багуслаў КерцWielkie biografie Tom 28 Rafał Wojaczek Prawdziwe życie bohatera | Bogusław Kierc (książka) – Księgarnia znak.com.pl, які запомніў Ваячка як вельмі добра выхаванага чалавека, з якім не выпіў «ані кроплі алкаголю»50 lat temu zmarł Rafał Wojaczek [Reportaż – Radio Wrocław].
Да найбольшых эксцэсаў Ваячка, якія неаднаразова шакіравалі іншых, належаць «выхад» з пакояў праз шкло замест дзвярэй, вешанне гардэробшчыкаў на кручках і выскокванне з вокнаў чацвёртага паверха. Захапленне Рэмбо прыводзіла да таго, што ў сваёй экстравагантнасці ён бываў небяспечным для сябе, як і для свайго атачэння. Яго захапленне французскім паэтам было вялізным – хаця не вызнаваў ніводнай рэлігіі, верыў у рэінкарнацыю і ў тое, што ён наступнае ўцелаўленне свайго настаўнікаKrzysztof Kosiński WOJACZEK W PRL-U (Refleksje z lektury książki Katarzyny Batorowicz-Wołowiec i Stanisława Beresia, Wojaczek wielokrotny. Wspomnienia, świadectwa, relacje).. Авантурнае, протапанкавае жыццё Ваячка хутка прывяло да таго, што ён стаў адным з найбольш характэрных аўтараў, прыпісаных да групы «праклятых» паэтаў.
Смерць Ваячак памёр уначы 11 мая 1971 года. Часцей за ўсё гаворыцца, што ён скончыў жыццё самагубствам, але некаторыя знаёмыя50 lat temu zmarł Rafał Wojaczek [Reportaż – Radio Wrocław] лічаць, што гэта быў няшчасны выпадак, паколькі паэт неаднаразова эксперыментаваў з лекамі і алкаголемŚmierć Rafała Wojaczka – Dolnośląskość.pl – Odkrywamy Dolny Śląsk. Яму было ўсяго дваццаць пяць гадоў. Яго пахавалі на могілках св. Лаўрэнція ва Уроцлаве. У 2000 годзе ў той жа магіле было пахавана цела яго брата – акцёра Анджэя Ваячка.
Характарыстыка творчасці Галоўныя тэмы паэзіі Ваячка – смерць, каханне, захапленне жаноцкасцю і цялеснасцю (звычайна ў турпістычнай эстэтыцы). Лірычны герой яго вершаў гаворыць часцей за ўсё пра боль, пачуццё асобнасці, бунтуе супраць крывадушнасці свету і грамадства, з іншага боку, даследуе свае страхі і трывогі. Мова паэзіі Ваячка звычайна вельмі натуралістычная і брутальная, ёй не чужыя вульгарызмы, у сувязі з чым цэнзура спыняла публікацыю яго твораў. Нягледзячы на прамалінейнасць Ваячак часта хаваў глыбокі лірызм і імкненне да чуласці, што ў той час стварала адзінае ў сваім родзе спалучэнне.
Ваячак неаднаразова вядзе дыялог ці адсылае ў вершах да класікаў польскага рамантызму, перадусім да Міцкевіча i Норвіда, што таксама на той час было нетыповым і цяпер сведчыць пра выключнасць яго паэзіі.
Творчасць Паэзія 1969 – Сезон 1970 – Іншая казка
Пасмяротныя паэтычныя выданні 1972 – Няскончаны крыжовы паход 1972 – Якога не было (пад рэд. Багуслава Керца)
Проза 2010 – Санаторый
Паасобныя творы і лісты 1999 – Рэшта крыві 2016 – Не тыя часы. Невядомыя творы 2019 – Лісты пра каханне і не (зборнік ліставанняў паэта; пад рэд. Станіслава Бэрэся і Дагны Ціхань)
Ваячак у культуры Кіно 1999 – Ваячак (мастацкі фільм, рэж. Лех Маеўскі) 2018 – Мёртвы сезон (дакументальны фільм, рэж. Дагмара Джазга)Martwy sezon – filmy dokumentalne, Oglądaj na TVP VOD
Крыніцы
Катэгорыя:Пісьменнікі Польшчы Катэгорыя:Паэты Польшчы