Аляксандр Адамавіч Федарцоў () — беларускі дзяржаўны дзеяч, юрыст. Першы намеснік Старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь (2005—2014).
Біяграфія Нарадзіўся 24 верасня 1955 года ў в. Валькі Талачынскага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям’і. Бацька — трактарыст, маці — палявая рабочая ў калгасе.
У дзяцінстве марыў стаць лётчыкам. Са жніўня 1972 года па ліпень 1975 года з’яўляўся курсантам Харкаўскага вышэйшага ваеннага авіяцыйнага вучылішча лётчыкаў ВПС. Два гады лятаў, камісаваны па стане здароўя.
У 1975 годзе выпадкова паступіў на юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта: сябар пераканаў, што прафесія цікавая, таму вырашыў паспрабаваць. Паколькі скончыў ваеннае вучылішча, то мог паступаць у любую ВНУ СССР без экзаменаў. На трэцім курсе пайшоў вывучаць следча-судова-пракурорскую спецыялізацыю і вырашыў стаць суддзёй.
З кастрычніка 1976 года — член КПССВыбары народнага суддзі // Гомельскі універсітэт. — 1981. — № 31 (480). — 31 кастрычніка. — С. 1..
У 1980 годзе скончыў юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
З 1980 года — стажор народнага суддзі суда Савецкага раёна г. Гомеля. З 25 кастрычніка 1981 года — народны суддзя Цэнтральнага раёна г. Гомеля, з 1987 года — старшыня суда Савецкага раёна г. Гомеля.
Прымаў удзел у судзебным працэсе па справе аб гібелі ў сакавіку 1986 года ў Гомельскім цырку артысткі Ірыны Асмус.
З 1991 года — суддзя Гомельскага абласнога суда. З 1997 года — начальнік упраўлення юстыцыі Гомельскага аблвыканкама. З 1998 года — старшыня Гомельскага абласнога суда.
З 2003 года — намеснік Старшыні, старшыня судовай калегіі па крымінальных справах Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь. З 2005 года па 30 снежня 2014 годаУказ Президента Республики Беларусь от 30 декабря 2014 года № 648 «Об освобождении от должности А. А. Федорцова» — першы намеснік Старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь.
У 2011 годзе вёў працэсВещдоки по делу о теракте в минском метро были продемонстрированы сегодня в суде і вынес смяротны прысудВерховный Суд Республики Беларусь приговорил Д. Коновалова и В. Ковалева к смертной казни у дачыненні да Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва пасля тэракту на станцыі метро «Кастрычніцкая» у Мінску.
У 2012 годзе абраны намеснікам старшыні Беларускага рэспубліканскага саюза юрыстаўСъезд Белорусского республиканского союза юристов прошел в Минске (+фото).
З 1 студзеня 2015 года па 2023 год — суддзя Суда Еўразійскага эканамічнага саюза, у тым ліку з 1 студзеня 2015 годаФедорцов стал председателем Суда ЕАЭС па снежань 2017 годаСудьи — старшыня Суда Еўразійскага эканамічнага саюзаСудьи.
Дэлегат Усебеларускага народнага сходу 7-га склікання ад Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаўФедорцов Александр Адамович.
Сям’я Сын — Дзмітрый Аляксандравіч Федарцоў (нар. 1979) — беларускі юрыст, старшыня эканамічнага суда Магілёўскай вобласці (з 2024). Унук — Дзяніс Дзмітрыевіч Федарцоў (нар. 2008).
Узнагароды Ордэн Францыска Скарыны (2002)Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 лютага 2002 года № 111 «Аб узнагароджанні суддзяў судоў і работнікаў органаў юстыцыі дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь», Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь (2012)Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 9 лютага 2012 года № 57 «Аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь», медаль «За ўклад у стварэнне Еўразійскага эканамічнага саюза» (2019)Решение Высшего Евразийского экономического совета от 29 мая 2019 г. № 3 «О награждении медалью «За вклад в развитие Евразийского экономического союза»».
Крыніцы
Катэгорыя:Юрысты Беларусі Катэгорыя:Суддзі Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Дэлегаты Усебеларускага народнага сходу 7-га склікання