Анатоль Савельевіч Туркоў (нар. , г. Камянец, Камянецкі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі скульптар, разьбар па дрэве, мастак. Народны майстар Рэспублікі Беларусь, член Беларускага саюзаў майстроў народнай творчасці

Народны майстар Беларусі Анатоль Туркоў займаецца разьбой па дрэве і жывапісам.

Анатоль Туркоў - член Беларускага саюза майстроў народнай творчасці, прызёр рэспубліканскіх і абласных конкурсаў, пастаянны ўдзельнік беларускіх і міжнародных пленэраў. Яго драўляныя паркавыя скульптуры ўпрыгожваюць беларускія і польскія паркі, а сувенірная прадукцыя ў тым ліку з'яўляецца падарункам для замежных дэлегацый, якія наведваюць Беларусь.

З 1975 года, працуючы ў раённай мастацкай майстэрні, у складзе групы скульптараў Анатоль Туркоў прымаў удзел у стварэнні помнікаў загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны ў Камянцы, вёсках Лескі, Трасцяніца, Падбела, Мінкавічы, Седруж, у Прускаўскім лесе.

Народны майстар Рэспублікі Беларусь

Спасылкі Народный мастер Анатолий Турков работает с деревом как с живым существом Анатолий Турков - народный мастер Беларуси из Каменца Анатолий Турков: “Я всегда был слишком принципиальный”

Катэгорыя:Скульптары Беларусі Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Разьбяры Беларусі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Камянецкім раёне Катэгорыя:Нарадзіліся ў Камянцы Катэгорыя:Народныя майстры Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Камянецкага раёна Катэгорыя:Нарадзіліся ў Каменцы