«Майры́к» (, ад  — «мама») — фільм французскага рэжысёра армянскага паходжання Анры Вернёя.

Гісторыя стварэння Па прапанове свайго сябра і пісьменніка Анры Труая, армяніна па паходжанні, Анры Вернёй зняў у 1991 годзе «Майрык» і «Вуліца Парадзі, дом 588» (адрас пражывання яго сямейства ў Марселі). У гэтых гісторыка-біяграфічных фільмах ён на прыкладзе сваёй сям’і распавядае пра генацыд, падчас якога жорстка забілі 1,5 мільёна армян, і яго наступствы. Сцэнарый да фільма быў напісаны ў звыш 40 варыянтах, але толькі адзін з іх у 1985 годзе быў апублікаваны, а затым перакладзены на дзесяць моў і выдадзены агульным тыражом 200 тысяч асобнікаў. Армянскі пераклад кнігі выдадзены ў 1988 годзе ў ЗША. Французскі часопіс «Paris Match» назваў фільм «самым дарагім творам еўрапейскага кіно».

Сюжэт У 1921 годзе армянская сям’я, ратуючыся ад генацыду, прыязджае ў Марсель. Праз успаміны шасцігадовага дзіцяці прадстаўлена гісторыя сям’і, аб’яднанай каханнем і пяшчотай. Азат Закар’ян высаджваецца ў порце Марселя са сваёй сям’ёй: бацькам, маці і двума цётачкамі. Армяне, якіх пераследуюць туркі, ведалі, як цяжка будзе прыстасавацца да новага жыцця і цяжкой працы. Але, нягледзячы на ​​ўсе нягоды, сям’я застаецца моцна згуртаванай. Дарослыя шмат пазбаўляюць сябе дзеля таго, каб у будучыні Азат атрымаў адукацыю і стаў інжынерам.

Катэгорыя:Фільмы 1991 года