Міхал Вэнслаўскі (; 17 верасня 1849, Геграны, Цельшаўскі павет, Ковенская губерня — 22 жніўня 1917, Вільня) — польскі грамадскі і палітычны дзеяч, юрыст, дэпутат Дзяржаўнай Думы Расійскай імперыі II склікання ад горада Вільні, гарадскі галава Вільні ў 1905—1916 гг.
Біяграфія
Другі сын у сям’і Антонія Вэнслаўскага (1814—1880), маршалка шляхты Цельшаўскага павета Ковенскай губерні, удзельніка паўстанняў 1830—1831 і 1863—1864 гг.https://genealogia.okiem.pl/powstaniec-styczniowy/59570/antoni-weclawski, і Казіміры (у дзявоцтве Зенфельд-Гадон).
Вучыўся ў Шавельскай гімназіі (1862—1870). Вывучаў права на юрыдычных факультэтах Маскоўскага і Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэтаў. Апошні скончыў у 1874 г. Пасля набыцця вышэйшай адукацыі служыў у грамадзянскім касацыйным дэпартаменце Урадавага Сената, з 1877 г. у Кішынёўскім акруговым судзе, дзе быў загадчыкам 1-га следчага ўчастка Кішынёўскага павета. У 1880 г. стаў прысяжным павераным у Санкт-ПецярбургуWołkanowski W. Michał Węsławski, biografia prezydenta Wilna w latach 1905—1916. — Opole: Wydawnictwo Nowik, 2015. — S. 37-42..
З 1883 г. з’яўляўся прысяжным павераным пры Віленскім акруговым судзе. У 1894 г. удзельнічаў у якасці памочніка адваката ў абароне ахвяр разні ў Крожах. Падчас суда ён таксама выконваў абавязкі перакладчыка для сялян, якія размаўлялі толькі на жамойцкім дыялекце і не ведалі расійскай мовы. Пасля суда, у 1895 г. стаў старшынёй Камісіі прысяжных адвакатаў Віленскай судовай палаты. Верагодна, таксама прымаў удзел у абароне Эміліі Вэнслаўскай, жонкі яго брата Вітальда, якую абвінавацілі ў парушэнні закона, бо яна публічна размаўляла па-польску ў крамеWołkanowski W. Michał Węsławski, biografia prezydenta Wilna w latach 1905—1916. — Opole: Wydawnictwo Nowik, 2015. — S. 56-63..
З 1888 г. сумесна з малодшым братам Вітальдам займаўся арганізацыяй падпольнага школьнага навучання на польскай мове, тайнага Таварыства нацыянальнай асветы. Быў членам Таварыства шубраўцаўWołkanowski W. Michał Węsławski, biografia prezydenta Wilna w latach 1905—1916. — Opole: Wydawnictwo Nowik, 2015. — S. 64-70.. Уваходзіў у склад Віленскага сельскагаспадарчага таварыства (1899—1911)Cмалянчук А. Ф. Паміж краёвасцю і нацыянальнай ідэяй. Польскі рух на беларускіх і літоўскіх землях. 1864—1917 г. — Гродна: ГрДУ, 2001. — С. 213., быў членам праўлення Віленскага зямельнага банкаWołkanowski W. Michał Węsławski, biografia prezydenta Wilna w latach 1905—1916. — Opole: Wydawnictwo Nowik, 2015. — S. 70-73.. Разам з братам Вітальдам належаў да Віленскага музычнага таварыства «Лютня», Таварыства догляду за дзецьмі і Таварыства хуткай медыцынскай дапамогі ў ВільніDąbrowski P. Siła w kulturze, jedność w narodzie. Wileńska działalność społeczno-polityczna Michała, Witolda i Emilii Węsławskich w końcu XIX wieku i pierwszej połowie XX wieku. — Gdańsk, 2011. — S. 24, 31.Wołkanowski W. Michał Węsławski, biografia prezydenta Wilna w latach 1905—1916. — Opole: Wydawnictwo Nowik, 2015. — S. 194—195.. У 1899 г. удзельнічаў у зборы сродкаў на рэканструкцыю касцёла Святой Ганны і касцёла Святога Міхаіла ў ВільніWołkanowski W. Michał Węsławski, biografia prezydenta Wilna w latach 1905—1916. — Opole: Wydawnictwo Nowik, 2015. — S. 195..
У 1897 г. абраны ў Віленскую гарадскую думу. З 1905 па 1916 г. тройчы быў абраны гарадскім галавой у Вільні (да 1905 г. палякі не мелі права быць кіраўнікамі губернскіх гарадоў). Займаўся рэалізацыяй у Вільні праекту т.зв. «еўрапеізацыі» горада. З шырокага плана інфраструктурных змен ўдалося да Першай сусветнай вайны пачаць пабудову водаправода і каналізацыі, якая працягвалася ў міжваенны часWałdoch J. Wybory do Rady Miejskiej i Zarządu Miejskiego miasta Wilna w latach 1905—1913 // Miscellanea Historico-Iuridica, t. XI, 2012, s. 255—274.. У гэты час, дзякуючы спрыянню Міхала Вэнслаўскага ў Вільні быў адчынены польскі тэатр (з 1906 г.) (арганізатар — Нуна Младзяёўская), зарэгістравана Віленскае аддзяленне спартыўнага таварыства «Сокал» (з 1906 г.), заснаваны Таварыства сяброў навукі ў Вільні (з 1907 г.), Таварыства нацыянальнай асветы "Oświata" (1907—1908 гг.)Wołkanowski W. Michał Węsławski, biografia prezydenta Wilna w latach 1905—1916. — Opole: Wydawnictwo Nowik, 2015. — S. 198—200.. У 1908 г. Міхал Вэнслаўскі прызначыў гарадскую камісію, якая займалася распрацоўкай праекта стварэння вышэйшай навучальнай установы ў Вільні, які, аднак, не быў ухвалены царскімі ўладаміWołkanowski W. Michał Węsławski, biografia prezydenta Wilna w latach 1905—1916. — Opole: Wydawnictwo Nowik, 2015. — S. 253—257..
Беспаспяхова ўдзельнічаў у выбарах у І Дзяржаўную Думу Расійскай імперыі ад ВільніWołkanowski W. Michał Węsławski, biografia prezydenta Wilna w latach 1905—1916. — Opole: Wydawnictwo Nowik, 2015. — S. 80-87.. 6 лютага 1907 г. абраны ў Дзяржаўную Думу II склікання ад з’езда гарадскіх выбаршчыкаў горада ВільніWołkanowski W. Michał Węsławski, biografia prezydenta Wilna w latach 1905—1916. — Opole: Wydawnictwo Nowik, 2015. — S. 88-92.. Узначаліў у Думе фракцыю Кола польскіх дэпутатаў-канстытуцыяналістаў Літвы і РусіСмалянчук А. Ф. Раман Скірмунт(1868—1939): жыццяпіс грамадзяніна краю. — Мінск: Зміцер Колас, 2018. — С. 172—173.. Паводле сваіх поглядаў належаў да краёўцаў кансерватыўна-ліберальнай арыентацыіCмалянчук А. Ф. Паміж краёвасцю і нацыянальнай ідэяй. Польскі рух на беларускіх і літоўскіх землях. 1864—1917 г. — Гродна: ГрДУ, 2001. — С. 121.. Працаваў у думскіх фінансавай камісіі, камісіі аб недатыкальнасці асобы і камісіі па народнай адукацыі. Удзельнічаў у спрэчках у Думе па пытанні аб рэфармаванні мясцовых судоў. Падтрымліваў праекты аб увядзенні земстваў у Паўночна-Заходнім краі і ўвядзенні аўтаноміі для Каралеўства ПольскагаWołkanowski W. Michał Węsławski, biografia prezydenta Wilna w latach 1905—1916. — Opole: Wydawnictwo Nowik, 2015. — S. 97, 103—108..
У 1908 г. увайшоў у склад Саюза краёвай працыCмалянчук А. Ф. Паміж краёвасцю і нацыянальнай ідэяй. Польскі рух на беларускіх і літоўскіх землях. 1864—1917 г. — Гродна: ГрДУ, 2001. — С. 168.. Узначальваў у 1908—1915 гг. Таварыства падтрымкі дробнага прадпрымальніцтва і народнага мастацтва ў Віленскай губерні.
Пасля акупацыі Вільні германскімі войскамі падчас Першай сусветнай вайны ў верасні 1915 г. некаторы час працягваў выконваць абавязкі кіраўніка горада, але займаў пасіўную пазіцыю. У сувязі з рэарганізацыяй мясцовай грамадзянскай адміністрацыі на пачатку 1916 г. страціў пасаду гарадскога галавыWołkanowski W. Michał Węsławski, biografia prezydenta Wilna w latach 1905—1916. — Opole: Wydawnictwo Nowik, 2015. — S. 280—285.. Быў адным з ініцыятараў узвядзення ў 1916 г. помніка Трох крыжоў у ВільніWołkanowski W. Michał Węsławski, biografia prezydenta Wilna w latach 1905—1916. — Opole: Wydawnictwo Nowik, 2015. — S. 285—286.. Пасля адстаўкі працягваў удзельнічаць у грамадскім жыцці з мэтай абароны польскага насельніцтва Вільні ва ўмовах германскай акупацыіWołkanowski W. Michał Węsławski, biografia prezydenta Wilna w latach 1905—1916. — Opole: Wydawnictwo Nowik, 2015. — S. 286—289..
Памёр ад сардэчнага прыступу 22 жніўня 1917 года ў Вільні. Пахаваны на могілках Росы ў ВільніWołkanowski W. Michał Węsławski, biografia prezydenta Wilna w latach 1905—1916. — Opole: Wydawnictwo Nowik, 2015. — S. 290—294..
Сям’я Брат — Вітальд Вэнслаўскі (1855—1930) — польскі ўрач, доктар медыцынскіх навук, грамадскі, палітычны і культурны дзеяч, заснавальнік і шматгадовы кіраўнік Польскага адукацыйнага таварыства ўсходніх зямель.
Жонка (з 1879 г.) — Марыя Гружэўская. Пакутвала ад псіхічных захворванняў і, пачынаючы з 1890-х гг. жыла асобна ад мужа ў маёнтку Сантэкляй на ЖамойціWołkanowski W. Michał Węsławski, biografia prezydenta Wilna w latach 1905—1916. — Opole: Wydawnictwo Nowik, 2015. — S. 41-42.. Дзяцей не было.
Зноскі
Літаратура Боиович М. М. Члены Государственной думы (Портреты и биографии). Второй созыв. — Москва, 1907. Государственная дума Российской империи: 1906—1917 / Б. Ю. Иванов, А. А. Комзолова, И. С. Ряховская. — Москва: РОССПЭН, 2008. Cмалянчук А. Ф. Паміж краёвасцю і нацыянальнай ідэяй. Польскі рух на беларускіх і літоўскіх землях. 1864—1917 г. — Гродна: ГрДУ, 2001. Dąbrowski P. Siła w kulturze, jedność w narodzie. Wileńska działalność społeczno-polityczna Michała, Witolda i Emilii Węsławskich w końcu XIX wieku i pierwszej połowie XX wieku. — Gdańsk, 2011. Wałdoch J. Wybory do Rady Miejskiej i Zarządu Miejskiego miasta Wilna w latach 1905—1913 // Miscellanea Historico-Iuridica, t. XI, 2012, s. 255—274. Wołkanowski W. Michał Węsławski, biografia prezydenta Wilna w latach 1905—1916. — Opole: Wydawnictwo Nowik, 2015.
Катэгорыя:Пахаваныя на могілках Роса Катэгорыя:Члены Дзяржаўнай думы Расійскай імперыі II склікання Катэгорыя:Мэры Вільні Катэгорыя:Адвакаты Расійскай імперыі Катэгорыя:Адвакаты паводле алфавіта Катэгорыя:Выпускнікі СПбДУ Катэгорыя:Памерлі ў Вільні Катэгорыя:Памерлі ў 1917 годзе Катэгорыя:Памерлі 22 жніўня Катэгорыя:Нарадзіліся ў Цельшаўскім павеце Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1849 годзе Катэгорыя:Нарадзіліся 4 верасня