Міхал Тышкевіч ( — ) — ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Пачынальнік Біржанскай лініі роду Тышкевічаў. Пасля Радзівілаў валодаў Біржанскім маяратам на тэрыторыі сучаснай Літвы.
Біяграфія Паходзіў са шляхецкага роду Тышкевічаў герба «Ляліва», сын Юзафа Ігнацыя і Марыі Ганны з Галімскіх. Успадкаў ад бацькі тытул графа на Лагойску і Бярдзічаве.
Паводле гісторыка , падчас паўстання 1794 года Міхал Тышкевіч у чыне генерал-маёра камандаваў паўстанцкім атрадам — расонскімі стральцамі.
У расійска-французскую вайну (1812) быў палкоўнікам 17-га літоўскага ўланскага палка, які сфарміраваў сваім коштам.
Пасля вайны набыў Палангу, дзе заснаваў курорт.
Сям’я У шлюбе з Яанай Карп, дачкой Бенядзікта Карпа, меў сыноў Яна Канстанціна, Юзафа і Бенедыкта, а таксама дачку Яну.
Крыніцы
Літаратура
Rodowody pułków polskich i oddziałów równorzędnych od r. 1717 do r. 1831. Bronislaw Gembarzewski, Warsawa, 1925. S. 39
Спасылкі Генеалогія Тышкевічаў
Міхал Катэгорыя:Ваенныя Рэчы Паспалітай