Давы́даўскае радо́вішча на́фты — радовішча нафты ў Светлагорскім раёне Гомельскай вобласці, каля вёскі Давыдаўка. Адкрыта ў 1967 годзе, распрацоўваецца з 1975 года.
Геалагічная характарыстыка Плошча пакладаў складае каля 11 км². Яны прымеркаваныя да падсалявых, міжсалявых і надсалявых дэвонскіх адкладаў на поўначы Прыпяцкага прагіну ў межах Рэчыцка-Вішанскай тэктанічнай зоны.
Нафтаносныя гарызонты залягаюць на глыбіні 2532—3110 м. Пароды-калектары — кавернозна-порава-трэшчынаватыя даламіты, даламітызаваныя вапнякі, вапнякі, ангідрыты з лінзамі вапнякоў.
Характарыстыка нафты Нафта лёгкая, маласярністая, смалістая, парафінавая, з вялікай колькасцю бензінавых і газавых фракцый.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Геалогія Светлагорскага раёна Катэгорыя:Нафтавыя радовішчы Беларусі