Аляксандр Фёдаравіч Худалееў () — беларускі дзяржаўны дзеяч, першы намеснік Міністра па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь (2018—2026). Генерал-маёр унутранай службы. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Таджыкістан (з 2026).

Біяграфія Нарадзіўся 10 снежня 1971 года ў Бабруйску.

Скончыў сярэднюю школу № 20 г. Бабруйска.

З адзнакай скончыў бабруйскае ПТВ-226 і быў прызваны на тэрміновую службу, служыў ў закрытым горадзе-паштовай скрыні стратэгічнага прызначэння Чалябінск-115.

Пасля арміі паступіў у мінскае Вышэйшае пажарна-тэхнічнае вучылішча, якое скончыў ў 1997 годзе па спецыяльнасці «Пажарная тэхніка і бяспека» і атрымаў накіраванне ў Слаўгарадскі раён Магілёўскай вобласці. Працаваў начальнікам Бабруйскага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях.

1 лютага 2013 года прызначаны намеснікам Міністра па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі БеларусьУказ Президента Республики Беларусь от 1 февраля 2013 года № 51 «О назначении А. Ф. Худолеева».

З 19 лютага 2018 года па 23 ліпеня 2026 годаУказ Президента Республики Беларусь от 23 июля 2026 года № 255 «Об А. A. Худолееве» працаваў першым намеснікам Міністра па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь.

23 ліпеня 2026 года звольнены са службы ў органах і падраздзяленнях па надзвычайных сітуацыях у запас і прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Таджыкістан.

Крыніцы

Катэгорыя:Намеснікі міністраў Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Дыпламаты Беларусі Катэгорыя:Паслы Беларусі ў Таджыкістане