«Саю́з выратава́ння» () — расійскі гісторыка-драматычны мастацкі фільм 2019 года рэжысёра Андрэя Краўчука, які распавядае пра паўстанне дзекабрыстаў 1825 года ў сталіцы Расійскай імперыі Санкт-Пецярбургу.
Прэм'ера фільма адбылася 18 снежня 2019 года ў маскоўскім кінатэатры «Октябрь»Ведущий: Кирилл Клеймёнов. ВИДЕО. Сюжет информационной программы «Время». В Москве состоялась премьера фильма «Союз спасения». Официальный сайт «Первого канала» // 1tv.ru (18 декабря 2019 года). У шырокі расійскі пракат кінастужка выйшла 26 снежня 2019 годаСусанна Альперина. Вышел первый тизер фильма о декабристах «Союз спасения». «Российская газета» // rg.ru (17 мая 2018 года). Па выніках першых выхадных пракату фільм заняў другое месца ў агульным заліку, сабраўшы 126,8 мільёнаў рублёў. Паводле дзяржаўнай некамерцыйнай арганізацыі «Фонд кино», бюджэт карціны ацэньваецца ў 980 мільёнаў рублёў, з іх «Фонд кино» вылучыў незваротных 400 мільёнаў рублёў і зваротных 100 мільёнаў рублёў.
28 верасня 2022 года выйшла пашыраная 8-серыйная версія фільма ў выглядзе тэлесерыяла ў анлайн-кінатэатры KION, а пазней — на Першым канале.
Крыніцы