Мікала́й Міха́йлавіч Рубцо́ў (3 студзеня 1936, Емецк, Халмагорскі раён, Паўночны край, РСФСР, СССР — 19 студзеня 1971, Волагда, Валагодская вобласць, РСФСР, СССР) — рускі савецкі паэт. Адзін з яскравых прадстаўнікоў ціхай лірыкіГл. артыкул у энцыклапедыі «Традыцыя»..

Біяграфія У 1969 годзе скончыў Літаратурны інстытут імя А. М. Горкага ў Маскве. Быў матросам, рабочым. Загінуў пры трагічных абставінах.

Творчасць Друкаваўся з 1957 года. Першы зборнік — «Лирика» (1965). У паэтычных зборніках «Звезда полей» (1967), «Душа хранит» (1969), «Сосен шум» (1970), «Зеленые цветы» (1971) пачуццё любові і пяшчоты да «малой радзімы» (Валагодчына), апяванне рускай вёскі і прыроды, тэмы нацыянальнай памяці, дзяцінства, кахання. Паэзіі Рубцова ўласцівы пранікнёны лірызм, напеўныя інтанацыі, тонка распрацаваная вобразная структура, унутраная маштабнасць, гранічна простая стылістыка.

Беларускія пераклады Паэзія Рубцова перакладалася на беларускую мову Васілём Віткам, Васілём Зуёнкам, Пятром Макарэвічам, Генадзем Пашковым, Уладзімірам Скарынкіным і інш.

Крыніцы

Літаратура

Рубцоў, М. М. Рускі агеньчык : Вершы : з рус. / Пер. У. Скарынкін. — Мн. : Мастац. літ., 1986. — 158 с., 1 л. партр. — (Паэзія народаў СССР)

Катэгорыя:Паэты СССР Катэгорыя:Паэты Расіі Катэгорыя:Члены Саюза пісьменнікаў СССР