Джэйсан Майкл Айзекс (; нар. , ) — брытанскі акцёр, які грае пераважна адмоўных персанажаў. Шырока вядомы як выканаўца ролі палкоўніка Тэвінгтана ў гістарычнай драме «Патрыёт», Люцыуса Малфоя ў фільмах пра Гары Потэра, а таксама містэра Дарлінга і Джэймса Крука ў экранізацыі дзіцячай казкі Джэймса Мэцью Бары «Пітэр Пэн».
Біяграфія Нарадзіўся 6 чэрвеня 1963 года ў Ліверпулі, Вялікабрытанія, у сям’і яўрэяў-мігрантаў з Усходняй Еўропы. Трэцяе дзіця з чатырох.
Калі яму было адзінаццаць гадоў, сям’я пераехала ў Лондан. Пасля заканчэння школы ён паступіў у Брыстальскі ўніверсітэт, дзе на працягу трох гадоў вывучаў юрыспрудэнцыю. У студэнцкія гады, які раней не думаў пра акцёрскую кар’еру Джэйсан не раз прымаў удзел у пастаноўках універсітэцкай трупы, тройчы выступаў на Эдынбургскім фестывалі, а таксама паставіў некалькі спектакляў.
У 1985 годзе Айзэкс пакінуў універсітэт і паступіў у лонданскую Цэнтральную школу сцэнічнай гаворкі і драмы. Там жа ён пазнаёміўся са сваёй будучай жонкай, маладой актрысай Эмай Х’юіт. Папулярнасць яму прынеслі як ролі ў тэатры, так і на тэлебачанні.
Катэгорыя:Акцёры Вялікабрытаніі