Роберт Джэймс Вулсі (малодшы) (;  — 21 ліпеня 2026) — амерыканскі палітык, дырэктар Цэнтральнай разведкі і кіраўнік Цэнтральнага Разведвальнага Упраўлення (1993—1995), былы старшыня Апякунскай рады «Freedom House».

У цяперашні час папячыцель і кансультант «Center for Strategic and International Studies» («CSIS»), дарадца «Institute for the Analysis of Global Security» («IAGS»).

Біяграфія Джэймс Вулсі нарадзіўся ў г. Талса, штат Аклахома, ЗША. У 1963 годзе скончыў Стэнфардскі ўніверсітэт са ступенню бакалаўра, у 1965 годзе — Оксфардскі ўніверсітэт са ступенню магістра, у 1968 годзе — Ельскую школу права (англ. Yale Law School) са ступенню бакалаўра юрыспрудэнцыі.

У 1969—1970 гадах быў дарадцам амерыканскай дэлегацыі на амерыкана-савецкіх перамовах па абмежаванні стратэгічных наступальных узбраенняў у Хельсінкі і Вене. У 1977—1979 гадах быў намеснікам камандуючага ВМС ЗША.

У 1983—1986 гадах быў прадстаўніком ЗША на перамовах у Жэневе па скарачэнні стратэгічных узбраенняў, у 1989—1991 гадах — паслом дэлегацыі ЗША па абмежаванні звычайных сіл і ўзбраенняў у Еўропе.

У 1993 годзе Біл Клінтан прызначыў Вулсі дырэктарам Цэнтральнай разведкі і кіраўніком ЦРУ. У 1995 годзе пасля арышту супрацоўніка ЦРУ Олдрыча Эймса, які працаваў на разведку Расіі, Вулсі падаў у адстаўку.

Быў старшынём давернай рады няўрадавай арганізацыі Freedom House. З’яўляецца чальцом шэрагу арганізацый, у прыватнасці, Амерыканскага камітэта за мір у Чачні і Цэнтра стратэгічных і міжнародных даследаванняў.

Катэгорыя:Дырэктары ЦРУ