«Педагоги́ческое де́ло» — часопіс Гродзенскага педагагічнага таварыства, які выходзіў з 1911 па 1914 гады ў Гродне на рускай мове. Рэдактарамі выдання былі І. Г. Астравумаў і Д. М. Кротаў, таксама ў стварэнні прымаў удзел дырэктар рэальнага вучылішча Лідарс. У маі 1911 года было прынята рашэнне аб стварэнні часопіса, першы нумар якога выйшаў у друк у снежні таго ж года. Усяго выданне мело 2 асобныя часткі, першая з якіх прызначалася для настаўнікаў і бацькоў, а другая — для вучняў.

Сярод матэрыялаў, якія друкаваліся ў часопісе, былі метадычныя распрацоўкі, бібліяграфічныя агляды, справаздачы аб педагагічных курсах і вучнёўскіх экскурсіях, творы як пісьменнікаў, так і саміх настаўнікаў. Вучні навучальных устаноў Гродзенскай губерні запісывалі народныя песні, якія таксама публікаваліся ў выданні, часопіс друкаваў артыкулы пра жыццё і дзейнасць знакамітых людзей. Выйшла 12 нумароў.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:1911 год у Гродне Катэгорыя:Сродкі масавай інфармацыі Гродна Катэгорыя:Часопісы на рускай мове