Станіслаў Фларыян Патоцкі () — вайсковы дзеяч Царства Польскага, граф.

Біяграфія Нарадзіўся ў 1778 годзе ў сям’і Юзафа Патоцкага, старасты галіцкага.

Быў ад’ютантам y Тадэвуша Касцюшкі, a ў часы існавання Варшаўскага герцагства — y Юзафа Панятоўскага і Фрыдрыха-Аўгуста. У вайне з аўстрыйцамі ў 1809 годзе ён вызначыўся пры ўзяцці Замосця і Сандаміра, дзе быў паранены.

Пасля пераходу ў рускае падданства, Станіслаў Патоцкі быў прызначаны начальнікам пяхоты, сенатарам і ваяводам, указам імператара Аляксандра I ў 1821 годзе атрымаў графскі тытул Царства Польскага. У 1829 годзе ўзведзены ў генералы.

З 1830 года старшынстваваў у следчай камісіі, прызначанай для раскрыцця дзейнасці польскіх рэвалюцыйных тайных таварыстваў. Напачатку Лістападаўскга паўстання адмовіўся перайсці на бок паўстацаў і быў застрэлены ў Варшаве.

Пахаваны ў Варшаве на Паванзкоўскіх могілках.

Сям’я У 1797 годзе ажаніўся з Юзэфай Салагуб. Больш чым праз дзесяць гадоў супольнага жыцця яны разыйшліся. У шлюбе нарадзіўся сын Леан, аўтар мемуараў.

Другая жонка (з 1815) Марыяна Гурская.

Крыніцы

Літаратура Патоцкі Л. Успаміны пра Тышкевічаву Свіслач, Дзярэчын і Ружану / Л. Патоцкі; укл., прадмова, камент. А. М. Філатавай; пер. з польск. І. У. Саламевіча. — Мн., 1997.