Сэр То́мас Уает (; 1503 — ) — англійскі дзяржаўны дзеяч, дыпламат і паэт. Сын Генры Уаета. Прысвяціў шэраг вершаў сваёй меркаванай каханай Ганне Балейн.

Біяграфія Нарадзіўся ў 1503 годзе ў горадзе Мейдстане. Вучыўся ў Кембрыджы; быў пасланцам пры двары Генрыха VIII, выконваў дыпламатычныя даручэнні ў Італіі, Іспаніі, Францыі. У 1541 годзе стаў віцэ-адміралам. Памёр 11 кастрычніка 1542 г. у Лондане. У шлюбе з Элізабэт Брук, дачкой Томаса Брука, 8-га барона Кобема, і Даратэі Хейдан, у Томаса нарадзіўся сын, у 1554 годзе ён узначаліў мяцеж супраць каралевы Марыі Цюдар і пакараны смерцю пасля паразы.

Уайет лічыцца адным з заснавальнікаў новай англійскай паэзіі. Гэта першы англійскі паэт, які звярнуўся да санета. Першапачаткова яго сачыненні з’явіліся ў «Tottel's Miscellany» (1557) разам з сачыненнямі Генры Говарда, графа Сурэя; пазнейшыя выданні - 1855, 1870.

Уайет стаў персанажам рамана Хілары Мэнтэл «Вулфхол».

Катэгорыя:Англамоўныя паэты