Дарын Паўлавіч Рэчан (; нар. 17 сакавіка 1974, Дондюшаны, Малдаўская ССР, СССР) — малдаўскі дзяржаўны і палітычны дзеяч. Прэм’ер-міністр Рэспублікі Малдова з 16 лютага 2023 года па 1 лістапада 2025 года.
Намеснік міністра інфармацыйных тэхналогій і сувязі Рэспублікі Малдова з 29 студзеня 2010 па 24 ліпеня 2012 года. Міністр унутраных спраў Рэспублікі Малдова з 24 ліпеня 2012 па 18 лютага 2015 года. Дарадца Прэзідэнта Рэспублікі Малдова ў галіне абароны і нацыянальнай бяспекі, Сакратар Вышэйшага савета бяспекі Рэспублікі Малдова з 7 лютага 2022 па 22 лютага 2023 года.
Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Малдовы