Джон Клэр (; , Хэлпстан, Нортгемптаншыр — ) — англійскі паэт, сын парабка. Апяваў традыцыйную англійскую вёску і аплакваў яе знікненне. У канцы 20 стагоддзя стаўленне да яго паэзіі змянілася, і сёння ён лічыцца адным з найбуйнейшых англійскіх паэтаў 19 стагоддзя. Яго біёграф Джонатан Бейт лічыць, што Клэр быў «найбуйнейшым паэтам працоўнага класа ў гісторыі Англіі. Ніхто не пісаў мацнейшых вершаў пра прыроду, дзяцінства, праведзеныае ў вёсцы, і пра адчужанасць, зыбкасць свайго „я“».
Біяграфія і творчасць Пачаў вершаваць пад уражаннем ад паэзіі Джэймса Томсана. Адзін верш выпадкова трапіўся на вочы мясцоваму кнігагандляру, які адшукаў аўтара і звёў яго з выдаўцамі.
Першы ж зборнік вершаў Клэра «Вершы, якія апісваюць сельскае жыццё і віды» (англ.: Poems Descriptive of Rural Life and Scenery, 1820) меў вялікі поспех. Клэр прыехаў у Лондан, пазнаёміўся з літаратурнымі знакамітасцямі. Некалькі ангельскіх лордаў набылі для яго дом і забяспечылі яму пажыццёвую пенсію, аднак з новым ладам жыцця Клэр так да канца і не прызвычаіўся. У далейшым былі выдадзены яшчэ тры кнігі Клэра, з якіх лепшай лічыцца апошняя, «Сельская Муза» (англ.: The Rural Muse, 1835).
Тым не менш сям’я Клэра жыла ў галечы. Ён заахвоціўся да выпіўкі, яго здароўе моцна пахіснулася. З 1837 года ён, за выключэннем кароткага прамежку ў 1841 годзе, ужо не пакідаў дома для вар’ятаў у Нортгемптаншыры, дзе працягваў пісаць вершы і, у тым ліку, стварыў свой самы вядомы верш «Я ёсць» (англ.: I am). Пахаваны ў Хэлпстане.
Катэгорыя:Англамоўныя паэты