Беніта Перэс-Гальдос (; ) — іспанскі пісьменнік. Член Каралеўскай акадэміі (з 1897).

Біяграфія Вучыўся ў Мадрыдскім універсітэце. Аўтар 80 раманаў, 25 драм, шматлікіх апавяданняў. Вяршыня яго творчасці — эпапея «Нацыянальныя эпізоды» (т. 1—46, 1873—1912), у якой адлюстравана гісторыя Іспаніі ад Трафальгарскай бітвы (1805) да паражэння рэвалюцыі 1863—73. Аўтар цыкла «Сучасныя іспанскія раманы» (т. 1—25, 1881—1915). Паклаў пачатак іспанскай сацыяльна-рэалістычнай драмы («Электра», 1901; «Дзед», 1904). Яго творы адметныя дынамізмам і публіцыстычнай завостранасцю.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Пісьменнікі Іспаніі