«I Don’t Want to Spoil the Party» () — песня гурта «The Beatles», напісаная галоўным чынам Джонам Ленанам (аўтарства прыпісана Ленану і Мак-Картні). Песня ўвайшла ў брытанскі альбом гурта Beatles For Sale. У ЗША песня была выпушчана ў альбоме Beatles VI, а таксама на баку «Б» сінгла «Eight Days a Week» у 1965 годзе, што дасягнуў у ЗША першай пазіцыі ў амерыканскіх чартах. Сярод кампазіцый з боку «Б» песня дасягнула 39-й пазіцыі ў чарце Billboard. У Вялікабрытаніі песня была выпушчана таксама ў міні-альбоме Beatles For Sale (No. 2).

Тэкст песні Тэкст песні блізкі да тыповых для Ленана тэм адчужэння і ўнутранага болю. Герой, ад асобы якога вядзецца аповед, прысутнічае на вечарынцы, чакаючы з'яўлення сваёй дзяўчыны. Калі становіцца зразумелым, што яна яго падманула, ён вырашае сысці, каб не псаваць вечарынку ўсім астатнім. І мелодыя, і тэкст песні прасякнуты меланхоліяй, што родніць яе з некаторымі іншымі песнямі альбома Beatles For Sale, напрыклад «No Reply» і «I’m a Loser».

Запіс песні Запіс песні адбыўся 29 верасня 1964 года. Было запісана 19 дубляў, апошні з якіх быў прызнаны найбольш удалым.

У запісе ўдзельнічалі: Джон Ленан — асноўны вакал, рытм-гітара Пол Мак-Картні — падгалоскі, бас-гітара Джордж Харысан — падгалоскі, сола-гітара Рынга Стар — ударныя

Пазіцыі ў чартах: Чарт (1964)ВышэйшаяпазіцыяU.S. Billboard Hot 10039

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Відэа з гучаннем студыйнай версіі песні ў выкананні «The Beatles»

Катэгорыя:The Beatles