«Everybody’s Trying to Be My Baby» () — песня, якая была напісана Карлам Перкінсам і выйшла ў 1957 годзе ў міні-альбоме Dance Album of Carl Perkins. Вядомая дзякуючы кавер-версіі гурта «The Beatles», якая выйшла ў альбоме Beatles For Sale.

Гісторыя песні Песня з аналагічнай назвай («Everybody’s Tryin’ To Be My Baby») была першапачаткова напісана амерыканскім кантры-выканаўцам Рэксам Грыфінам (Rex Griffin); яго версія выйшла ў 1936 годзе. У 1938 годзе кавер-версію песні пад такой жа назвай выпусцілі Рой Ньюман і Яго Хлопцы (Roy Newman and His Boys). У сярэдзіне 1950-х гадоў вядомы рокабілі-выканаўца Карл Перкінс напісаў сваю версію песні з такой жа назвай; песня выйшла ў міні-альбоме Dance Album of Carl Perkins (1957 год). Версія Перкінса была ў далейшым перапета гуртом «The Beatles»; гэтая версія стала найбольш знакамітым выкананнем песні. Нягледзячы на тое, што версіі Перкінса і Грыфіна падобныя ў тэкстах, у музычным плане яны зусім розныя — версія Перкінса больш блюзавая і падобная па стылі з яго знакамітым хітом «Blue Suede Shoes».

Версія «The Beatles»

Гурт запісаў сваю версію песні Перкінса для альбома Beatles For Sale. Вакальную партыю выконваў Джордж Харысан, прычым яго вакал быў апрацаваны з выкарыстаннем т. зв. STEED-эфекту (STEED-effect). Запіс песні адбыўся 18 кастрычніка на студыі «Эбі-Роўд», быў зроблены толькі адзін дубль. Песня ўвайшла таксама ў амерыканскі альбом гурта Beatles '65 і ў амерыканскі міні-альбом 4-by The Beatles.

У запісе ўдзельнічалі: Джордж Харысан — асноўны вакал, сола-гітара Джон Ленан — рытм-гітара, бубен Пол Мак-Картні — бас-гітара Рынга Стар — ударныя

Жывыя выкананні гуртом гэтай песні запісваліся для радыё BBC у чэрвені 1963 года і ў лістападзе 1964 года. Апошняя версія ў далейшым увайшла ў альбом Live at the BBC. Ужо пасля запісу песні яна неаднаразова выконвалася ўжывую на розных канцэртах гурта. Версія, выкананая ў Нью-Ёрку 15 жніўня 1965 года, была пазней уключана ў альбом Anthology 2.

Крыніцы

Спасылкі Відэа з аудыёзапісам выканання песні Карлам Перкінсам

Відэа з гучаннем студыйнай версіі песні ў выкананні «The Beatles» Жывое выкананне песні гуртом «The Beatles»

Катэгорыя:The Beatles Катэгорыя:Рок-н-рол