Абрагам Вайнберг або Абрагам са Слоніма () — заснавальнік дынастыі хасідскіх цадзікаў у Слоніме.
Біяграфія Да таго, як зацікавіцца хасідызмам, ён ужо быў прызнаным рабінскім аўтарытэтам і заснавальнікам ешыбота ў Слоніме, які ўзначальваў з 1830 па 1843 год. У рэшце рэшт ён пакінуў гэтую пасаду і стаў вучнем Ноя з Ляховічаў і Майсея з Кобрына, якія незадоўга да сваёй смерці ў 1858 годзе прызначылі яго сваім пераемнікам на пасадзе цадзіка (некаторыя вучні Майсея аб’ядналіся вакол яго ўнука, Ноя Нафталі з Кобрына). Ён хутка стаў адной з найбольш значных фігур хасідызму на тэрыторыі сучасных Літвы і Беларусі .
Хасідызм Яго лічылі выдатным знаўцам Торы і набожным чалавекам, прасякнутым рэлігійным энтузіязмам. Пра яго казалі, што«Ён маліўся ціха, без найменшага руху, але, нягледзячы на гэта, яго твар гарэў так моцна, што тыя, хто глядзеў на яго, адчувалі страх» У адрозненне ад Майсея з Кобрына, які шмат увагі прысвячаў ужыванню Закона ў паўсядзённым жыцці, Абрагам лічыў вывучэнне Торы каштоўным самім па сабе. Ён падкрэсліваў важнасць малітвы, любові да Бога і страху перад Ім. Ён не ўхваляў дэманстратыўны рэлігійны энтузіязм, які характарызаваў, сярод іншых, хасідаў Караліна.
Быў стваральнікам сацыяльнай адметнасці слонімскага хасідызму, заснаваўшы буйны хасідскі двор ў горадзе, які дагэтуль цалкам знаходзіўся пад кантролем міснагдым, і тым самым стварыўшы першую значную хасідскую групу, якая гарманічна суіснавала з антыхасідскай рабінскай царквой.
Працы Абрагам Вайнберг — аўтар пасмяротна апублікаваных кабалістычных прац, найбольш вядомыя з якіх — «Хэсэд ле-Аўрахам» (Юзэфаў, 1886) і «Есод га-Авода» (Варшава, 1892). Цадык уключыў у іх свае этычныя вучэнні. «Хэсэд ле-Аўрахам» — гэта зборнік каментарыяў да Торы, прызначаны, па словах аўтара, для вузкага кола чытачоў. «Есод га-Авода» складаецца з лістоў Абрагама да яго вучняў у Палесціне; напісаны простай мовай, з шматлікімі прыпавесцямі і спасылкамі на паўсядзённае жыццё, ён прадстаўляе асноўны змест слонімскага хасідызму і адрасаваны шырокай аўдыторыі: пасля Другой сусветнай вайны ён шмат разоў перавыдаваўся. Яго зборнік мідрашымаў па гісторыі Зыходу быў адрэдагаваны і апублікаваны пасля яго смерці пад назвай «Бір Аўрахам» (Варшава, 1927) .
Спадчына Аўраам падтрымліваў яўрэйскае пасяленне ў Палесціне: яшчэ пры жыцці цадыка яго ўнук Ной пасяліўся ў Тыберыядзе, дзе ў канцы XIX стагоддзя стаў папулярным слонімскі хасідызм. Многія вучні Вайнберга таксама пасяліліся ў Зямлі Ізраіля — Абрагам падтрымліваў з імі перапіску. Пасля смерці цадзіка яго пераемнікам стаў іншы ўнук, Самуіл, а яго вучні заснавалі рэлігійныя школы ў Тыберыядзе і Іерусаліме, якія дзейнічаюць і дагэтуль. Цэнтры па вывучэнні слонімскага хасідызму дзейнічаюць сёння ў Ізраілі і ЗША .
Крыніцы
Катэгорыя:Постаці Слоніма Катэгорыя:Яўрэі ў Беларусі Катэгорыя:Рабіны