I Need You () — песня гурта «The Beatles», якая ўпершыню з'явілася на альбоме Help! у 1965 годзе. Песня была запісана 15-16 лютага 1965 года і з'яўляецца другой (пасля «Don’t Bother Me», якая выйшла на альбоме With The Beatles) песняй Джорджа Харысана, што з'явілася на альбомах «The Beatles». Песня гучыць таксама ў фільме «На дапамогу!».
Песня Песня ўяўляе сабой адносна просты і меланхалічны па настроі музычны нумар. Гучанне сола-гітары ўзбагачаецца выкарыстаннем педалі эфектаў — гэта першы выпадак выкарыстання Харысанам гэтай прылады. Тэкст песні апісвае перажыванні маладога чалавека, дзяўчына якога больш не хоча з ім сустракацца: «Калі ласка, памятай, што́ я адчуваю ў адносінах да цябе, я не змагу жыць без цябе, таму вярніся да мяне і зразумей, што́ ты значыш для мяне; ты патрэбна мне».
Шчырасць тэксту песні звязана з тым, што акурат у гэты час Харысан перажываў наконт сваіх стасункаў з Паці Бойд (якую ён сустрэў у сакавіку 1964 года падчас здымак фільма «Вечар цяжкага дня»; у студзені 1966 года яны ажаніліся).
У запісе ўдзельнічалі Джордж Харысан — асноўны вакал, сола-гітара Джон Ленан — падгалоскі, рытм-гітара Пол Мак-Картні — падгалоскі, бас-гітара Рынга Стар — ударныя, сенсера
Іншыя версіі песні Том Пеці выканаў гэтую песню ў якасці трыб'юта на «Канцэрце для Джорджа» ў 2002 годзе.
Крыніцы
Спасылкі
Відэа з гучаннем студыйнай версіі песні
Катэгорыя:The Beatles