«Another Girl» () — песня гурта «The Beatles», якая ўпершыню з'явілася на альбоме «Help!» у 1965 годзе. Песня была напісана Полам Мак-Картні, але прыпісана Полу Мак-Картні і Джону Ленану. Песня была запісана 15-16 лютага 1965 года і гучыць таксама ў фільме «На дапамогу!».

Запіс песні Большая частка партый была запісана 15 лютага 1965 года за адну спробу (да гэтага было дапісана 10 версій гітарнага сола Харысана, але яны не былі выкарыстаны). На асноўную аудыёверсію было накладзена гітарнае сола ў выкананні Мак-Картні, запісанае 16 лютага (песня стала адной з першых песень «The Beatles», у якіх Мак-Картні выконваў не толькі партыю басу, але і сола).

У запісе ўдзельнічалі Джон Ленан — падгалоскі, акустычная рытм-гітара Пол Мак-Картні — асноўны вакал (двойчы зведзеная партыя), бас-гітара, сола-гітара Джордж Харысан — падгалоскі, электрычная рытм-гітара Рынга Стар — ударныя

Крыніцы

Спасылкі Тэкст песні Нататкі Алана Полака наконт песні «Another Girl» Біблія Бітлз — Another Girl

Катэгорыя:The Beatles