Джэйн Адамс (; , Седарвіль, штат Ілінойс — , Чыкага) — амерыканская сацыёлаг і філосаф, лаўрэатка Нобелеўскай прэміі міру (1931) разам з Нікаласам Мюрэем Батлерам. Вучылася ў Рокфардскай жаночай семінарыі. Разам з сяброўкай Э. Стар арганізавала ў Чыкага дзіцячыя яслі, бібліятэку, гімнастычную залу, пераплётныя майстэрні, камунальную кухню, мастацкую студыю, музей працы, пансіён для маладых работніц і інш. Прэзідэнт Міжнароднай жаночай лігі за мір і свабоду (1919-29).

Асноўныя творы «Дэмакратыя і сацыяльная этыка» (Democracy and social ethics, 1902); «Новыя ідэалы свету» (New ideals of peace, 1907).

Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі міру Катэгорыя:Сацыёлагі ЗША Катэгорыя:Філосафы ЗША Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з ЗША