«You Like Me Too Much» () — песня гурта «The Beatles», якая была напісана Джорджам Харысанам і выйшла на альбоме Help! у 1965 годзе. У ЗША песня выйшла ў тым жа годзе на альбоме Beatles VI. У сакавіку 1966 года песня была выпушчана таксама на брытанскім міні-альбоме Yesterday.
Гісторыя стварэння Гэтая песня — другая з напісаных Харысанам для альбома Help!. Першапачаткова планавалася ўключыць песню ў саундтрэк для аднайменнага фільма, аднак пазней ад гэтай ідэі адмовіліся. У песні, верагодна, гаворка ідзе пра стасункі Харысана з Паці Бойд. У цэлым, гэта трэцяя песня Харысана, напісаная для «The Beatles» (пасля «Don’t Bother Me» і «I Need You»).
Запіс песні Песня была запісана на працягу чатырохгадзіннай сесіі ўвечары 17 лютага на студыі Abbey Road. Усяго было зроблена восем дубляў. Партыя асноўнага вакалу, якая выконваецца Харысанам, і партыя басу, якую выконвае Мак-Картні, былі запісаны двойчы і змікшыраваны. Гэтак жа, як і ў песні «The Night Before», запісанай у той жа дзень, Ленан грае на электрычным фартэпіяна (мадэлі «Hohner Pianet»).
Уступ да песні сыграны на раялі Steinway адначасова Мак-Картні і Марцінам на розных канцах клавіятуры, пры гэтым гук раяля часткова скажоны за кошт выкарыстання вярчальнага гучнагаварыцеля Леслі). Лічыцца[oldies.about.com/od/thebeatlessongs/a/youlikemetoomuch.htm About.com — Гісторыя песні You Like Me Too Much] , што гэта адзін з першых выпадкаў выкарыстання гуртом гэтага трука, у далейшым яны будуць выкарыстоўваць яго неаднаразова. Калі ўважліва ўслухацца ва ўступ песні, можна пачуць слабы шум ад вярчэння дыска гучнагаварыцеля«Анамаліі песні» (спасылка праверана 25 ноября 2009).
У запісе ўдзельнічалі: Джордж Харысан — асноўны вакал, сола-гітара Пол Мак-Картні — бас-гітара, раяль Джон Ленан — акустычная рытм-гітара, электрычнае фартэпіяна Рынга Стар — ударныя, бубен Джордж Марцін — раяль
Крыніцы
Спасылкі Біблія Бітлз — You Like Me Too Much (спасылка праверана 25 лістапада 2009) Тэкст песні (спасылка праверана 25 лістапада 2009) Нататкі Алана Полака наконт песні «You Like Me Too Much» (спасылка праверана 25 лістапада 2009)
Катэгорыя:The Beatles