Green Grey (МФА: ; абр. GG; бел. Грын Грэй) — украінскі рок-гурт, заснаваны ў Кіеве вясной 1993 года. Green Grey першымі ў гісторыі ўкраінскай музыкі двойчы ўдзельнічалі ў цырымоніі ўзнагароджання MTV Europe, заключылі кантракт з кампаніяй Pepsi у 1996 годзе, пачалі выступаць адначасова з жывым дыджэем і прафесійным балетам, арганізоўвалі рок-шоу з выкарыстаннем спецэфектаў, піратэхнікі і сцэнічных трансфармацый.
Гурт выпусціў сем студыйных альбомаў, дзве кампіляцыі лепшых песень і канцэртны альбом «Две эпохи». Восенню 2025 года памёр адзін з заснавальнікаў гурта Андрэй Яцэнка (Diezel).
Удзельнікі
Дзеючыя
Дзмітрый Муравіцкі (Murik) — вакал, аўтар тэкстаў і музыкі Дзмітрый Паўленка (DJ Добры) - дыджэінг Юрый Лісяк (Pinky) – гітара Уладзімір Косцік - барабаны Андрэй Мазэпа — саўнд-прадзюсаванне, гукарэжысёр
Дыскаграфія
Студыйныя альбомы
Грин Грей (1997) 550 MF (550 Метров Фанка) (2000) Эмигрант (2002) Метаморфоза (2004) Глаз леопарда (2014) WTF?! (2016) Спичка (2021)
Відэа
Две эпохи (2003) (CD Video) Две эпохи (2007) (DVD) The Videos (2007) (DVD) Сборник наилучших видеоклипов + Trideo (2008) (DVD)
Сацыяльная дзейнасць Асобнай увагі заслугоўвае дзейнасць гурта па-за музыкай. Дызель называе Green Grey сацыяльнай камандай, лічачы, што музыкі не павінны заставацца ў баку ад таго, чым жыве астатняя краіна.
У сярэдзіне 90-х Green Grey супрацоўнічалі з арганізацыяй Greenpeace Украіна і менавіта з яе падачы ў 1995 годзе ўдзельнічалі ў акцыі пратэсту, якая праходзіла ў Кіеве перад будынкам французскага пасольства, - гэта была рэакцыя на выпрабаванні ядзернай зброі, праведзеныя Францыяй на атоле Муруроа.
Улетку 2005 года Дызель і Мурык выступілі з грамадска-палітычнай ініцыятывай пад назвай «Наша права», мэтай якой з'яўлялася абарона рускамоўнага насельніцтва Украіны (і музыкаў у прыватнасці) ад дыскрымінацыі па моўнай прыкмеце.
У 2013 годзе сумесна з UNICEF Украіна група Green Grey ініцыявала акцыю «Дапамажыце знайсці», накіраваную на актуалізацыю праблемы пошуку сем'яў для дзяцей, пазбаўленых бацькоўскай апекі. У рамках акцыі была запісана песня і зняты кліп з аднайменнай назвай.
У шматлікіх сваіх кампазіцыях Green Grey таксама ўздымаюць розныя вострасацыяльныя тэмы: забруджванне навакольнага асяроддзя («Чёрный снег»), праблемы наркаманіі («Депрессивный листопад») і СНІДу («Белый флаг»), настальгію па радзіме («Эмигрант»), вайну на усходзе Украіны (кавер на песню ДДТ «Не стреляй»), карупцыю ў Расіі і на Украіне («Бабосы боссам»).
Зноскі
Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 1993 годзе Катэгорыя:Рок-гурты Украіны