Мендл Нохімавіч Ліўшыц (ідыш מענדל ליפֿשיץ; ) — яўрэйскі паэт родам з Беларусі. Пісаў на ідышы.
Біяграфія Нарадзіўся ў мястэчку Нястанавічы, у шматдзетнай сям’і прыказчыка на прыстані на Прыпяці. Бацька памёр, калі Мендлу было 8 гадоў. Маці бедавала ў шасцю дзецьмі. Мендл да 13 гадоў жыў у Азарычах, пасля гадаваўся ў дзіцячым доме ў Мінску. Вучыўся ў ПТВ металістаў, на рабфаку, пасля на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (скончыў у 1930 годзе).
Дэбютаваў з вершамі ў 1923 годзе ў мінскай газеце «Юнгер арбайтэр», уваходзіў у літаб’яднанне пры ёй. Друкаваўся ў іншых перыёдыках, зборніках і анталогіях на ідышы.
У 1934 годзе быў прыняты ў новаўтвораны Саюз пісьменнікаў БССР.
Пісьменнік Гірш Рэлес згадвае пра дзіўнае захворванне Мэндла Ліўшыца — у маладосці ён амаль месяц прабыў у летаргічным сне.
Лічыўся адным з найздатнейшых ідышамоўных паэтаў Беларусі. Працаваў у Саюзе пісьменнікаў кансультантам па рукапісах, якія дасылалі маладыя аўтары.
У сваёй творчасці малады паэт аддаў даніну павевам часу. Творчы шлях паэта М. Ліўшыца — шлях ад абстрактнай рамантыкі да рамантыкі рэволюцыйнай. Заместа абстрактна-«філасофскага» апявання жыцця, прышла сапраўдная паэтычная канкрэтнасць і лірызм. Да ХХ-годдзя Кастрычніка Ліўшыц напісаў цыкл вершаў пра радзіму. Заключаючы цыкл, верш пра Сталіна з’яўляецца поўнацэнным выражэннем пачуцця бязмежнай любові да нашага бацькі, правадыра і друга. — з артыкула Рыгора Бярозкіна..
Ліўшыц вызначаўся яршыстым характарам. На пасяджэнні яўрэйскай секцыі, у адказ на заклік «адзям’яньвацца» — гэта значыць, пісаць агітацыйныя вершы як прапагандыст Дзям’ян Бедны, Ліўшыц адказаў: «Не хачу быць Дзям’янам, я хачу застацца Мендэлем».
Яўрэйскі пісьменнік старэйшага пакалення Цодзік Даўгапольскі называў Мендэля Ліўшыца — Мендэль Гіфтшыц («гіфт» на ідышы — «з’едлівасць»).Крытык Хайзекіль Дунец, які пры аналізе кожнага твора перш за ўсё звяртаў увагу на ідэалагічную падаплёку, часта прыдзіраўся да Мендэля. Той не рэагаваў на ягоную крытыку, і Дунца гэта вельмі нервавала. Аднойчы падчас рэзкага выступу крытыка на адрас Ліўшыца (гаворка ішла пра публікацыі ў часопісе «Штэрн») Мендэль, скарыстаўшыся паўзай, нібы няўзнак, пусціў рэпліку:
— Ду-нец. На ідышы «ду» — ты, «нец» — нягодная істота.З пачаткам вайны, калі нацысты набліжаліся да Мінска, эвакуіраваўся разам з сям’ёй. У натоўпе згубіў жонку з двума малымі дзецьмі. Пасля яны загінулі ў гета (паводле іншай інфармацыі — былі расстраляныя ў Беразіне нямецкімі вайскоўцамі). Ліўшыц апынуўся ў эвакуацыі ў Самаркандзе (Узбекістан), пра гібель сям’і даведаўся толькі пасля вайны. Ад 1945 года жыў пад Масквой (Расія). Супрацоўнічаў з газетай «Энікейт», выданнем Яўрэйскага антыфашысцкага камітэта.
У часе антысеміцкай кампаніі ў СССР не меў магчымасці друкавацца, жыў на пенсію інваліда з другой жонкай і дзецьмі. Пазней супрацоўнічаў з яўрэйскім часопісам «Савецішэ геймланд».
Творчасць Выдаў зборнікі:
«Mit heysn trop» («Бадзёрым крокам»), poetry (Мінск, 1932), 60 с.; «Mayne un ayere lider» («Мае і вашы вершы») (Масква-Харкаў-Мінск, 1934), 75 с.; «Lider» («Вершы») (Мінск, 1934), 113 с.; «Yunge yorn», poeme («Юнацтва», паэма) (Мінск, 1935), 71 с.; «Naye lider» («Новыя вершы») (Мінск, 1936), 92 с.; «Feter» («Дзядзька»), (Minsk, 1936), 42 pp.; «Mit alemen tsuzamen, lider» («З усімі разам») (Мінск, 1939), 112 с.; «Hozikhe» (Minsk, 1939), 8 pp.; «Unter a mazldikn shtern» («Пад шчаслівай зоркай»), poetry (Мінск, 1940), 155 с.; «Iber toyzent verstn» («Больш за тысячу вёрст») (Масква, 1947), 112 с.; «Ba zikh in der heym, geveylte lider» («У сябе дома, выбраныя вершы») (Масква, 1967), 167 с.; A zun mit a regn («Сонца з дажджом») (Масква, 1977), 174 с.
Выдаў некалькі зборнікаў у перакладзе на рускую мову. Перакладаў на ідыш з беларускай і рускай моў.
Крыніцы
Катэгорыя:Ідышамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў Катэгорыя:Халакост у Беларусі