Су́дабле — нізіннае балота на ўсходзе Смалявіцкага раёна ў вадазборы ракі Пліса (прыток Бярэзіны). На балоце возера Судабле.
Плошча 2,5 тыс га, у межах прамысловага пакладу торфу 1 тыс. га. Глыбіня торфу да 2,2 м, сярэдняя 1,1 м. На балоце 1,3 тыс. га было асушана дрэнажом, выкарыстоўваецца пад сенахаць. Астатняя плошча не асушана, занята лесам з хвоі і бярозы.
Літаратура
Катэгорыя:Балоты Смалявіцкага раёна Катэгорыя:Басейн Бярэзіны