Мяцеж на Мадагаскары — паўстанне Узброеных Сіл Мадагаскара ў кастрычніку 2025 года на фоне масавых пратэстаў.

Ход падзей 25 верасня 2025 года па ўсім Мадагаскары пачаліся пратэсты з-за перабояў з электра- і водазабеспячэннем, якія сталі звычайнай з’явай па ўсёй краіне, асабліва ў сталіцы АнтананарывуMadagascar's capital launches cable cars to ease traffic jam. Каб супакоіць пратэстоўцаў, прэзідэнт Андры Радзуэліна падаў у адстаўку прэм’ер-міністра Крысціяна Нтсая, аднак гэта не задаволіла пратэстоўцаўMadagascar president sacks government over deadly protestsDeadly youth-led protests force Madagascar’s president to fire the prime minister and his government.

12 кастрычніка, пасля некалькі тыдняў пратэстаў, супраць уладаў паўстаў Армейскі корпус адміністрацыйнага і тэхнічнага персаналу і службаў (АКАТПС). Корпус адмовіўся выконваць загады ўрада Андры Радзуэліны і заклікаў астатніх вайскоўцаў далучыцца да пратэсту. Неўзабаве мяцежнікі захапілі сталіцу Антананарыву, сустрэўшы невялікі супраціўMadagascar : situation confuse à Antananarivo, où une partie de l’armée s’est mutinée.

Пазней у той жа дзень старшыня Сената Рышар Равалуманана быў адхілены ад пасады, а кандыдатура АКАТПС на пасаду кіраўніка Узброеных сіл была прынятая грамадзянскімі ўладаміMadagascar presidency says attempt to seize power under way. 13 кастрычніка прэзідэнт Андры Радзуэліна бег з Мадагаскара, адмовіўшыся сысці ў адстаўкуMadagascar president says he fled country in fear for his life.

Крыніцы

Катэгорыя:Падзеі 12 кастрычніка Катэгорыя:Канфлікты 2025 года Катэгорыя:Гісторыя Мадагаскара Катэгорыя:Кастрычнік 2025 года Катэгорыя:Дзяржаўныя перавароты