Free Art License (FAL) (фр.: Licence Art Libre, LAL) — гэта копілефт-ліцэнзія, якая дае права свабодна капіраваць, распаўсюджваць і трансфармаваць творчыя працы, за выключэннем камп'ютарнага абсталявання і праграмнага забеспячэння, у тым ліку для камерцыйнага выкарыстання.
Гісторыя Ліцэнзія была напісана ў ліпені 2000 года пры ўдзеле ўдзельнікаў спіса рассылкі [email protected], у прыватнасці, французскіх юрыстаў Мелані Клеман-Фантэйн (Mélanie Clément-Fontaine) і Давіда Жэро (David Geraud), а таксама мастакоў Ізабэль Вадждані (Isabelle Vodjdani) і Антуана Маро (Antoine Moreau). Яе стварэнню папярэднічалі сустрэчы мастакоў з групы Copyleft Attitude, якія збіраліся вакол часопіса Allotopie у парыжскіх цэнтрах сучаснага мастацтва.
У 2007 годзе была выпушчана версія 1.3 ліцэнзіі, у якую былі ўнесены ўдакладненні для забеспячэння максімальнай юрыдычнай моцы і аптымальнай сумяшчальнасці з іншымі копілефт-ліцэнзіямі.
Прымяненне і сумяшчальнасць Ліцэнзія была натхнёная ліцэнзіямі свабоднага праграмнага забеспячэння, але яе прымяненне не абмяжоўваецца лічбавымі носьбітамі. Яна прызнана адпаведнай прынцыпам «Адкрытага вызначэння» (Open Definition) фонду Open Knowledge Foundation.
Free Software Foundation рэкамендуе гэтую ліцэнзію для мастацкіх і забаўляльных твораў, калі аўтар жадае зрабіць іх свабоднымі. Ліцэнзія FAL 1.3 несумяшчальная з GNU GPL, аднак 21 кастрычніка 2014 года было афіцыйна абвешчана, што яна юрыдычна сумяшчальная і эквівалентная ліцэнзіі Creative Commons Attribution-Share Alike 4.0 International (CC BY-SA 4.0).
Гл. таксам
Свабодная музыка PirateBox
Зноскі
Катэгорыя:Свабодныя ліцэнзіі Катэгорыя:Ліцэнзіі Катэгорыя:Creative Commons