Дзмітрый Мікалаевіч Скотчанка (нар. 1888; в. Шарэйкі, Касцюковіцкі павет) — супрацоўнік органаў унутраных спраў БССР. У 1930-я гады ўзначальваў міліцэйскія падраздзяленні ў Рэчыцы і Гомелі. У 1938 годзе прызначаны начальнікам Упраўлення РКМ УНКУС па Гомельскай вобласці. Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі (1937) і ордэнам Чырвонага Сцяга БССР (1932).

Службовая кар’ера У першай палове 1920-х гадоў у Магілёўскай і Гомельскай акругах дзейнічалі ўзброеныя бандыцкія групы. Іх ліквідацыя ўваходзіла ў кампетэнцыю раённых і гарадскіх аддзелаў міліцыі. Найбольш напружаным быў 1924 год: на тэрыторыі Магілёўскай акругі былі разгромлены атрады Шаўчэнкі, Рыжыкава-Бестужева, Іванова і інш. Паводле рэгіянальных аглядаў, да канца 1924 года дзейнасць «банды Шаўчэнкі» была спыненая, аперацыі суправаджаліся блакадамі і ўзброенымі сутыкненнямі. У гэтым кантэксце Скотчанка, які ў той перыяд служыў у органах унутраных спраў БССР, удзельнічаў у мерапрыемствах супраць групы Шаўчэнкі на Магілёўшчыне. У крыніцах адзначаецца, што аператыўныя дзеянні міліцыі прывялі да разгрому атрада.Там жа.

Непасрэдную службу ў органах міліцыі БССР Скотчанка праходзіў у Гомельскай вобласці. 27 кастрычніка 1936 года яму было прысвоена спецыяльнае званне старшага лейтэнанта міліцыі. Да 30 снежня 1937 года ён кіраваў Рэчыцкім раённым аддзелам міліцыі. 30 снежня 1937 Скотчанка быў прызначаны начальнікам Гомельскага гарадскога аддзела РКМ НКУС БССР — на падставе прыказу НКВД СССР № 2562 ад 30.12.1937. 7 красавіка 1938 года яму прысвоена званне капітана міліцыі, а 17 верасня 1938 года прызначаны начальнікам Упраўлення РКМ УНКУС па Гомельскай вобласці.

Узнагароды Ордэн Чырвонага Сцяга БССР (5 лістапада 1932). Ордэн Чырвонай Зоркі (13 лістапада 1937).

Крыніцы

Катэгорыя:Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі Катэгорыя:Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга БССР Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1888 годзе