Эсаяс Тэгнер (; ) — шведскі паэт, біскуп, прафесар грэцкай мовы, сябра Шведскай Акадэміі.

У юнацтве пачаў пісаць філасофскія вершы, а потым, натхніўшыся Ф. Шылерам, і палітычную лірыку. Першы яго зборнік вершаў «Вечнае» (Det eviga) апублікаваны ў 1810 годзе. За прасякнуты духам нацыяналізму верш «Свеа» ў 1811 атрымаў прэмію Шведскай Акадэміі і шырокую вядомасць. Яшчэ адзін з яго найбольш знакамітых твораў — эпічная паэма «Сага пра Фрыцьяфа» (Frithiofs saga) па матывах старой ісландскай сагі. Таксама Э. Тэгнер пакінуў пасля сябе багатую эпісталярную спадчыну.

Крыніцы

Катэгорыя:Паэты Швецыі