Юрый Уладзіміравіч Гацье (; ) — расійскі гісторык, археограф. Член-карэспандэнт Расійскай АН (1922), акадэмік АН СССР (1939).

Біяграфія Скончыў Маскоўскі ўніверсітэт (1895). У 1902—18 прафесар Маскоўскіх вышэйшых жаночых курсаў, адначасова Межавога інстытута, Народнага ўніверсітэта А. Л. Шаняўскага, Маскоўскага ўніверсітэта. Аўтар прац «Замаскоўны край у XVII ст. Спроба даследавання па гісторыі эканамічнага быту Маскоўскай Русі» (1906), «Гісторыя абласнога кіравання ў Расіі ад Пятра І да Кацярыны II» (т. 1—2, 1913—41), «Нарыс гісторыі землеўладання ў Расіі» (1915). З 1900 года вёў раскопкі ў сярэднерасійскіх і паўдгёварасійскіх губернях. У працах па археалогіі выступаў за сінтэз звестак гісторыі і археалогіі.

Крыніцы

Літаратура

К 100-летию со дня рождения акад. Ю.В.Готье, 1973 г. // Черепнин Л.В. Отечественные историки XVIII—XX вв. М., 1984.

Катэгорыя:Гісторыкі Расіі