Ягораў Аляксандр Аляксандравіч () — навуковец, акадэмік Акадэміі навук Беларускай ССР (1931), вядомы крымскі вінароб Масандры, стваральнік многіх вінаў, у тым ліку аднаго з найлепшых — Белы мушкат з Чырвонага каменя.
Біяграфія З 1936 па 1962 год — галоўны вінароб завода «Масандра», стварыў разам са сваімі калегамі ўнікальную калекцыю марачных вінаў «Масандра». Пад яго кіраўніцтвам завод здолеў перажыць Другую сусветную вайну, эвакуацыю і цяжкі перыяд пасляваеннага аднаўлення.
Настаўнікам Аляксандра Ягорава быў знакаміты вінароб князь Леў Сяргеевіч Галіцын. Ягораў стаў яго годным вучнем і паслядоўнікам. Абапіраючыся на даўнія традыцыі, ён зрабіў смак і букет крымскіх вінаў ярчэйшымі і насычанейшымі, яны сталі больш запамінальнымі і пазнавальнымі. Вучоны напісаў больш за пяцьдзясят навуковых прац, якія сёння застаюцца практычнымі дапаможнікамі для вінаробаў. Ягораў прымаў непасрэдны ўдзел у распрацоўцы такіх вядомых марачных вінаў, як «Мушкат белы Паўдзенбярэжны», «Портвейн белы Сурож», «Шэр Масандра», «Портвейн белы крымскі» і многіх іншых назваў.
Пражыў да 95 гадоў, штодня выпіваючы невялікую колькасць сталовага віна або мадэры. Традыцыі дзеда працягвае яго ўнук — Юрый Дзмітрыевіч Ягораў, які дагэтуль працуе на знакамітым заводзе «Масандра».
Спасылкі
Українці в Світі: Єгоров Олександр Олександрович Крым и храм, к которому ведёт улица винодела Егорова Виноделы и виноделие Массандры Офіційний сайт НВАО «Масандра»
Літаратура
Энциклопедия виноградарства / гл. ред. А. И. Тимуш. — Кишинев : Гл. ред. Молдавской Советской Энциклопедии, 1986. — С.
Катэгорыя:Акадэмікі Акадэміі навук Беларускай ССР Катэгорыя:Вінаробы