Мар’інаго́рскі народны́ анса́мбль наро́дных інструме́нтаў «Крыні́ца» — ансамбль народных інструментаў з горада Мар’іна Горка, Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці.

Гісторыя Ансамбль быў створаны ў 1987 годзе пры дзіцячай школе мастацтваў горада Мар’іна Горка. У 1991 годзе калектыву прысвоена званне «народны аматарскі калектыў».

Кіраўнікамі ансамбля былі Г. В. Шпакоўскі (з 1987 года) і А. А. Федзянкоў (з 1999 года).

Склад і дзейнасць Ансамбль аб’ядноўвае 11 удзельнікаў ва ўзросце ад 20 да 55 гадоў. Асноўныя мэты дзейнасці калектыву — павышэнне выканаўчага ўзроўню ўдзельнікаў, пашырэнне мастацкага светапогляду слухачоў і папулярызацыя інструментальнай музыкі.

Рэпертуар У рэпертуары ансамбля — творы беларускіх і замежных кампазітараў, сярод іх: танец з «Палескай сюіты» Я. Глебава, «Фантазія на тэмы песень І. Лучанка» А. Крамко, «Папуры на тэмы песень групы “Машына часу”» В. Сёміна, «Жарт-сувенір» І. Фралова, «Канікулы кахання» Я. Міягавай, «Медытанга» А. П’яцолы і іншыя.

Узнагароды і ўдзел у фестывалях Ансамбль — дыпламант і лаўрэат шматлікіх конкурсаў і фестываляў, у тым ліку: міжнароднага фестывалю выканання на старадаўніх струнных інструментах «Садко» (Масква, 2004), абласнога фестывалю народнай творчасці «Напеў зямлі маёй» (2006, 2012), фестывалю песні і музыкі «Майскі вальс» (Мар’іна Горка, 2012), абласнога тура рэспубліканскага агляду-конкурсу метадычных і творчых работ (г. Маладзечна, 2003) і іншых.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Музычныя калектывы Беларусі Катэгорыя:Народныя ансамблі Беларусі Катэгорыя:Культура Мар’інай Горкі Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 1987 годзе