Мера, або мяране — старажытнае фіна-ўгорскае племя, якое жыло на тэрыторыі сучасных Уладзімірскай, Яраслаўскай, Іванаўскай, усходняй часткі Маскоўскай, часткі Валагодскай, і заходняй часткі Кастрамской абласцей РасііМацвееў А. К. Да праблемы рассялення летапіснай меры // Весці Уральскага дзяржаўнага ўніверсітэта. 1997. № 7. С. 5-17. .
Роля ў фарміраванні рускага этнасу Ёсць меркаванне, што фіна-ўгорскі народ — мера (мяране), быў асіміляваны славянскімі плямёнамі падчас засялення імі тэрыторый, ужо занятых мерай. Такім чынам рускія як этнас склаліся на мяранскай аснове. Таксама, магчыма, адбывалася выцясненне і міграцыя, або вынішчэнне меры, але пра арганізаваны супраціў мясцовага насельніцтва прышлым славянам звестак няма. Археалагічныя раскопкі ў многіх месцах паказваюць суіснаванне ў адзін перыяд славянскай і фіна-ўгорскай культур на адных паселішчах.
Сучасныя мера
Некаторыя гісторыкі, філолагі і этнографы схільныя лічыць, што прамыя нашчадкі летапіснай меры — кастрамскія марыйцы.
У той жа час, у Парфеньеўскім, Антропаўскім, Вахомскім, Нейскім, Галіцкім раёнах Кастрамской вобласці, Мышкінскім і Некоўзскім раёнах Яраслаўскай вобласці і іншых ёсць карэнныя рускамоўныя жыхары, якія хацелі б лічыцца нашчадкамі мяран, хоць усе апошнія перапісы насельніцтва іх запісвалі рускімі. Сучасныя мяране маюць свае інтэрнэт-сайты«merja.org»«Merjamaa — Мерянь Мастор»«Меряния», дзе прадстаўлены нацыянальныя герб, сцяг і гімнгімн; удзельнічаюць у дыскусіях на фіна-ўгорскіх сетках«Уралистика» .
Жыццю сучасных мяран прысвечаны літаратурныя творы сучасных пісьменнікаў: аповесці Дзяніса Асокіна (Аіста Сяргеева) «Аўсянкі»«Аўскі» і Алекса Авардзіна (Авардзеня Сандры) «Кастрамскія вакацыі»«Кастрамскія вакацыі» . У 2010 годзе рэжысёрам Аляксеем Фядорчанкам зняты мастацкі фільм «Аўсянкі», героі якога мяране, якія паводле сцэнарыя захаваліся як этнас і жывуць у наш час.
Няма доказаў, што сучасныя «мяране» прамыя нашчадкі летапіснага народа. Аднак, паводле часткі 1 артыкула 26 Канстытуцыі Расіі, кожны мае права вызначаць і пазначаць сваю нацыянальную прыналежнасць.
Гл. таксама Дзякаўская археалагічная культура Чарняхоўская культура Аўсянка (фільм)
Спасылкі Карта рассялення народаў Еўропы ў IX стагоддзі. УНПК Арлоўскі Дзяржаўны Тэхнічны ўніверсітэт Uralistica — Фіна-ўгорскія супольнасць — Uralistica. the world of finno-ugric and samoyed peoples Партал «Меряния» прысвечаны гісторыі і культуры народа Мера (публікацыі на рускай мове)
Катэгорыя:Старажытныя народы Катэгорыя:Фіна-ўгорскія народы