Універсітэт Буэнас-Айрэса () — найбуйнейшы ўніверсітэт Аргенціны, заснаваны 12 жніўня 1821 года ў горадзе Буэнас-Айрэс; складаецца з 13 факультэтаў, шасці клінік і 10 музеяў, звязаны з трыма вышэйшымі школамі: «Нацыянальны каледж Буэнас-Айрэса», «Вышэйшая школа камерцыі Карласа Пелегрыні» і «Інстытут вольнай другой адукацыі».

Універсітэт лічыцца самым прэстыжным ва ўсёй Лацінскай Амерыцы. Як і ўсе астатнія нацыянальныя аргенцінскія ўніверсітэты, фінансава залежыць ад дзяржавы, тым не менш, ён лічыцца незалежным, аўтаномным, свецкім і бясплатным (у тым ліку і для замежнікаў). З той прычыны, што ўніверсітэт з’яўляецца аўтаномным, ён мае сваю сістэму кіравання, створаную з часоў універсітэцкай рэформы ў 1918 годзе прадстаўнікамі настаўнікаў, студэнтаў і выпускнікоў.

Выбітныя выпускнікі Карлас Сааведра Ламас (1878—1959) — аргенцінскі вучоны-правазнавец і палітык.

Катэгорыя:Універсітэты паводле алфавіта