Бахрынскія або Барынскія-Рудніцкія () герба «Падкова» — князі татарскага паходжання.
Галіна (мурзаў) Бахрынскіх . Прыбылі з Крыму ў 15 ст. на чале племені барын якое асеўшы ў Наваградскім павеце, стала асновай барынскага сцягу татар ВКЛ. Прозвішча ад маёнтка Руднікіhttps://www.radzima.net/be/map/rudniki.html ў Наваградскім павеце.
Пратапласта роду — Сейт-Касым Мінбулатавіч Бахрынскі, бацька маршалка, а пазней харунжага наваградскага Шах-манцэра Рудніцкага.
Згадваецца ўдава Шах-манцэра і яго сыны, пачынальнікі трох галін роду, якія называлі сябе «мурзамі Барынскімі» — Шах-манцэр, Каз-манцэр, Сеіт-манцэр, Даўлет-Баты і сёстры, праз якіх браты сталі шваграмі іншых мурзаў ВКЛ.
Шах-манцэр у 1528 годзе разам з братамі выстаўляў 8 «коней» і прыпісаны да «барынскай харугвы», памёр у 1554 годзе харунжым барынскага сцягу, два сыны нашчадкаў не пакінулі, яго лінія згасла ў канцы XVI ст.
Сеіт-манцэр, у 1559 годзе маршалак барынскай харугвы, у 1567 — ротмістр у Лівоніі і харунжы татарскага ардынскага сцяга, нашчадкаў не пакінуў, як і тры яго браты што верагодна загінулі ў Інфлянтах. Чацверты брат-Сейт Джаман які пакінуў сыноў Асана і Ен Сэіта. Сын Ен Сеіта — Рызван загінуў у Інфлянтах.
Сын Каз-манцэра — Касым (Кацпер), пасля смерці стрыечнага брата Магмета-Мурзы ў 1627 годзе, стаў барынскім харунжым, загінуў на вайне ў Інфлянтах у 1627 годзе. У яго быў унук Ахмет, дзедзіч Руднік, Рэданіч і Нараўкі, з 1627 — ардынскі харунжы. Пра дзяцей Ахмета няма звестак.
Даўлет-Баты меў двух сыноў — Магмет-Мурзу і Мікалая-Мурзу.
Магмет-Мурза памёр бяздзетны.
Мікалай-Мурза меў сына Самуэля, сын якога Адам, камандзір татарскага каралеўскага палка ў 1690 годзе.
Сын Адама — Самуэль, у 1704 годзе ўладальнік часткі Ластаі і Старога Двара пад Крэвам, бацька генерал-маёра войска ВКЛ Чымбая Мурзы Рудніцкага (памёр у 1763).
Чымбай Мурза Рудніцкі і каралеўскі ротмістр Махмет Мурза Рудніцкі, які згадваецца ў 1764 годзе ў сувязі з продажам часткі Ластаёў — Старога Двара, былі апошнімі вядомымі нашчадкамі Даўлет-Батыя
Род згас.
Схема
Сейт-Касым Мінбулатавіч Бахрынскі Шах-манцэр Рудніцкі Шах-манцэр два сыны без нашчадкаў Каз-манцэр Касым (Кацпер) ? Ахмет Сеіт-манцэр Даўлет-Баты Магмет-Мурза Мікалай-Мурза Адам Самуэль Чымбай Мурза Рудніцкі
Крыніцы
Катэгорыя:Вялікалітоўскія шляхецкія роды татарскага паходжання Катэгорыя:Вялікалітоўская арыстакратыя