Станіслаў Казімір Касако́ўскі (; , в. Вайткушкі, Вількамірскі павет, Віленская губерня — ) — генеалог і мемуарыст.

Біяграфія Паходзіў са шляхецкага роду Касакоўскіх. Сын Станіслава Шчэнснага Касакоўскага, старшыні Герольдыі Каралеўства Польскага.

У 1858 годзе па пратэкцыі бацькі атрымаў чыноўніцкую пасаду ў Герольдыі. У 1865—1867 гадах займаў пасаду віцэ-рэферэндара Дзяржаўнай рады Каралеўства Польскага, быў членам Рэгулявальнага камітэта Варшавы, меў званне камергера.

У 1876—1885 гадах — ганаровы міравы суддзя Вількамірскага павета.

Валодаў маёнткамі Вайткушкі, Вялікая Бераставіца, Ляхавіцкім графствам з мястэчкам Ляхавічы, а таксама зямельнымі ўладаннямі ў Расіі.

Актыўна ўдзельнічаў у тэатральным жыцці Вільні і Варшавы, быў адным з пачынальнікаў фатаграфіі ў краі.

Навуковая дзейнасць Займаўся даследаваннем генеалогіі і гісторыі шляхецкіх родаў Вялікага Княства Літоўскага і Польшчы (у тым ліку Касакоўскіх, Хадкевічаў, Гедройцаў, Чацвярцінскіх), якія былі сабраны ў «Гістарычна-генеалагічных манаграфіях» (у выданні ўдзельнічаў і Ю. Бляшчынскі).

Касакоўскі крытычна абагульніў навуковыя звесткі папярэднікаў і быў першым генеалогам, хто шырока выкарыстоўваў дакументы Галоўнага архіва старажытных актаў у Варшаве, а таксама матэрыялы прыватных архіваў Беларусі і Літвы.

Шмат матэрыялаў пра шляхту ВКЛ даслаў Т. Жыхлінскаму для шматтомнай працы «Залатая кніга польскай шляхты» і А. Банецкаму для «Польскага гербоўніка».

Яго працы вызначаюцца дакладнасцю, багатай інфармацыяй і крытычным аналізам папярэдніх даследаванняў. Пакінуў мемуары і дзённікі.

Творы Monografie historyczno-genealogiczne niektórych rodzin polskich. — Warszawa, 1859—1872 (T. 1, 2 wyd. 1876). Trzeci Maj i Targowica. — Kraków, 1890. Wspomnienia z przeszłości spisane dla dzieci i wnuków: Wyjątki // Materiały do biografii, genealogii i heraldyki polskiej. — Buenos Aires – Paryż, 1974. — T. 6.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Генеалогі Беларусі Катэгорыя:Генеалогі Польшчы Катэгорыя:Генеалогі Літвы Катэгорыя:Мемуарысты Літвы Катэгорыя:Мемуарысты Беларусі Катэгорыя:Публіцысты XIX стагоддзя Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1837 годзе Катэгорыя:Памерлі ў 1905 годзе