«Уолапс» (англ. Wallops Flight Facility, раней — «Wallops Island Test Center») — касмадром на выспе Уолапс (акруга Акамак, штат Вірджынія, ЗША).Складаецца з трох асобных участкаў агульнай плошчай 25 км²: асноўнай базы, цэнтра на мацерыку і выспы Уолапс (дзе знаходзіцца стартавы комплекс). Галоўная база размешчана на ўсходнім узбярэжжы штата Віргінія. Касмадром быў заснаваны ў 1945 годзе. Першы ўдалы старт ажыццёўлены 16 лютага 1961 года, калі на калязямную арбіту з дапамогай ракеты-носьбіта Scout X-1 быў выведзены навукова-даследчы спадарожнік «Explorer-9» («S-56a»).

Мае некалькі стартавых комплексаў.

З 2006 года частка палігона арандуецца прыватнай аэракасмічнай карпарацыяй і выкарыстоўваецца для камерцыйных запускаў пад назвай «Сярэднеатлантычны рэгіянальны касмапорт».

Крыніцы

Катэгорыя:Касмадромы Катэгорыя:Касмадромы ЗША Катэгорыя:НАСА