Іосіф Юльевіч Каракіс () — украінскі савецкі архітэктар, горадабудаўнік і педагог, адзін з найбольш вядомых прадстаўнікоў кіеўскай архітэктурнай школы XX стагоддзя. Аўтар больш за 40 тыпавых праектаў школ і грамадскіх і жылых будынкаў у Кіеве і іншых гарадах СССР. Працаваў у стылях канструктывізм, неакласіцызм і мадэрнізм.

Біяграфія Нарадзіўся ў 1902 годзе ў мястэчку Балта (цяпер Адэская вобласць, Украіна) у яўрэйскай сям’і. У 1909—1917 гадах вучыўся ў Вінніцкім рэальным вучылішчы, дзе праявіў цікавасць да жывапісу і архітэктуры. У 1917—1919 гадах працаваў памочнікам дэкаратара ў гарадскім тэатры Вінніцы, а падчас грамадзянскай вайны служыў маляром і мастаком у 14-й арміі Чырвонай арміі.

У 1922 годзе паступіў на юрыдычны факультэт Кіеўскага інстытута народнай гаспадаркі, але праз год перавёўся на факультэт жывапісу Кіеўскага мастацкага інстытута, дзе навучаўся пад кіраўніцтвам прафесара Якава ШтэйнбергаТрансфармацыя парадыгм у конкурсах на забудову цэнтру Кіева (1930-40-я гг.). У 1925 годзе паступіў на архітэктурны факультэт таго ж інстытута, а ў 1929 годзе скончыў яго з адзнакай. З 1926 года працаваў тэхнікам на будаўніцтве Кіеўскага чыгуначнага вакзала пад кіраўніцтвам архітэктара А. Вербіцкага.

З 1931 года выкладаў у Кіеўскім інжынерна-будаўнічым інстытуце. У 1930-1940-я гады працаваў у праектных арганізацыях «Укрграмадпраект» і Наркамасвеце УССР, майстэрнях Ваенпраекта. У гэты перыяд ён стварыў шэраг буйных праектаў, сярод якіх: (1931); (1934—1935); Габрэйскі тэатр у Кіеве (1936—1939); (1937—1939). Тыпавы праект Гарнізоннага дома афіцэраў (Дома Авацыі) (1932—1933). Праект рэалізаваны на тэрыторыі УССР у Гуйве, Луганску, Харкаве, Звягелі (Ноўгарадзе-Валынскім), Азёрным і РСФР у Варонежы і Энгельсе. Усяго планавалася пабудаваць паводле дадзенага тыпавога праекта 12 будынкаў у розных гарадах СССР.

Ваенныя гады У 1941 годзе Каракіс быў эвакуіраваны на ўсход. У 1942—1944 гадах ён з’яўляецца галоўным архітэктарам і кіраўніком архітэктурна-будаўнічага бюро Фархадскай ГЭС (Узбекістан).

Пасляваенны перыяд Пасля вайны Каракіс быў пераведзены ў Кіеў і аднавіў выкладчыцкую і праектную дзейнасць. У 1950-х ён стаў вядучым архітэктарам інстытута (дзяржаўны інстытут праектавання гарадоў) і пазней (Украінский занальны навукоува-даследчы і праектны інстытут эксперыментальнага праектавання) дзе з 1963 па 1976 гады кіраваў аддзелам тыпавых праектаў школ.

Паводле ацэнак даследнікаў, паводле яго тыпавых праектаў у СССР пабудавана звыш 4500 школ.

Памёр Каракіс Іосіф Юльевіч 23 лютага 1988 года ў Кіеве.

Рэпрэсіі і ідэалагічны ціск У верасні 1951 года Каракіс падпаў пад ідэалагічны пераслед у рамках кампаніі «барацьбы з касмапалітызмам» і антыяўрэйскай кампаніяй у СССР 1948—1953 гг. Яго абвінавацілі ў празмерным выкарыстанні нацыянальных і барочных матываў у архітэктуры, а пасля ў зацятай прыхільнасці да стылістыцы архітэктуры канструктывізму да вайны. На сходзе ў Кіеўскім інжынерна-будаўнічым інстытуце яму прапанавалі публічна пакаяцца, але ён адказаў: «Я всегда жил и работал по совести…», выклікаўшы апладысмэнты слухачоў. Пасля гэтага яго звольнілі з інстытута і пазбавілі магчымасці выкладаць. У яго абарону выступілі студэнты, якія накіравалі адміністрацыі «ліст трынаццаці», патрабуючы вяртання архітэктара да выкладання. Іосіф Юльевіч быў абвінавачаны ў «украінскім буржуазным нацыяналізме», а праз некаторы час — у касмапалітызме.

Украінскае барока ў творчасці Архітэктурная спадчына Каракіса адлюстроўвае ўплыў украінскага нацыянальнага стылю і барочных матываў. У яго пасляваенных будынках, асабліва ў гасцініцы Луганск, (1947—1950), даследчыкі адзначаюць выкарыстанне дэкаратыўных элементаў, якія паходзяць з украінскага барока: мазаічныя ўзоры, кампазіцыйныя формы, арнаментальныя карнізы, фігурныя шчыты. Падобныя элементы часта ўключаліся архітэктарам таксама ў распрацаваныя ім тыпавыя праекты 1950-х гг.

Ацэнка творчасці Паводле былога старшыні Нацыянальнага саюза архітэктараў Украіны Ігара Шпары, «Каракіс шмат пабудаваў ва Украіне, і яго творчасць пакінула сур’ёзны след на абліччы Кіева»Ежов В. Полвека глазами архитектора. — : КНУСА, 2001. — С. 174. . Культуролаг Андрэй Пучкоў адзначаў, што яго працы «спалучаюць прафесійную дакладнасць з мастацкай пластычнасцю і адчуваннем месца». Даследчык Эдуард Хадакоўскі называў яго «адным з найбольш паслядоўных прадстаўнікоў украінскага канструктывізму», які «захоўваў ідэю гармоніі паміж функцыяй і нацыянальнай формай нават у часы ідэалагічнага ціску».

Працаваў у плыні канструктывізму і неакласіцызму, імкнуўся спалучыць функцыянальнасць і эстэтыку, улічваючы гістарычнае асяроддзе горада. У неакласічнай савецкай архітэктуры шырока выкарыстоўваў матывы архітэктуры барока, за што ў 1951 годзе быў абвінавачаны ва ўкраінскім буржуазным нацыяналізме.

Быў адным з ініцыятараў стандартызацыі школьнага будаўніцтва ў СССР і выступаў за захаванне архітэктурнай спадчыны.

Памяць Каракіс пахаваны на Байкавых могілках у Кіеве.

У 2000-х гадах у Кіеве і Вінніцы былі арганізаваны выставы, прысвечаныя яго архітэктурнай спадчыне і вучням архітэктара.

На гонар Іосифа Каракіса названа Спецыялізаваная школа № 80 у Кіеве.

На 115 гадавіну выйшла фундаментальнае выданне ўнука Каракіса , прысвечанае жыццю, творчасці і лёсу дойлідаАрхитектор Иосиф Каракис / О. Юнаков. — Нью-Йорк: Алмаз, 2016. — 544 с., ил. — .

Асноўныя архітэктурныя працы

(1931). (1937—1939). Жылы дом каманднага складу па вул. Інстытуцкая, 15-17, Кіеў (1935—1937); Дзіцячы садок № 1 «Орлятка» завода «Арсенал» (1940); (1934—1935); Тыпавы праект Гарнізоннага дома афіцэраў (Дома Авацыі) (1932—1933) у Гуйве, Луганску, Харкаве, Звягелі (Ноўгарадзе-Валынскім), Азёрным, Варонежы і Энгельсе. Гасцініца Луганск, (1947—1950), Аўтар больш за 40 тыпавых праектаў школ, паводле якіх пабудавана больш за 4500 навучальных устаноў на тэрыторыі СССР. Верагодна, мае дачыненне да аб’ёмных і планіровачных рашэнняў тыпавога праекта Дома Чырвонай арміі з залай на 750 месцаў у Полацку, Заслонаве, Стараканстанцінаве.

Крыніцы

Катэгорыя:Мастакі СССР Катэгорыя:Архітэктары-мадэрністы Катэгорыя:Тэарэтыкі архітэктуры Катэгорыя:Ахвяры барацьбы з касмапалітызмам Катэгорыя:Архітэктары Кіева Катэгорыя:Педагогі Украіны Катэгорыя:Архітэктары Украіны Катэгорыя:Артыкулы з няяснымі сцверджаннямі