Аляксандр Дамінік Радзівіл (; ) — арыстакрат з роду Радзівілаў.
Сын Дамініка Гераніма Радзівіла і Тэафіліі Мараўскай. Нарадзіўся 29 лютага 1808 года ў Грацы. 15 сакавіка 1809 года шлюб яго бацькі быў афіцыйна зарэгістраваны ў Мінску. У выніку ён лічыўся незаконнанароджаным дзіцем, страціўшы правы на сямейныя ардынацыі — Нясвіжскую і Алыцкую.
Бацька загінуў у 1813 годзе. Выхоўваўся ў Вене, дзе і атрымаў адукацыю. Маці рэдка наведвала сына. У Расійскай імперыі Аляксандр Дамінік быў пазбаўлены права на княскі тытул і маёмасць. Толькі ў 1822 годзе аўстрыйскія ўлады пацвердзілі правы Аляксандра Дамініка на княскі тытул і выкарыстанне прозвішча Радзівіл.
Спачатку ён абраў ваенную кар’еру. Пазней пераехаў у Галіцыю, дзе пражыў большую частку жыцця. Аднак працягваў судзіцца за сямейную маёмасць. У 1833 годзе яго швагер Людвіг Зайн-Вітгенштэйн выплаціў Аляксандру Дамініку кампенсацыю ў памеры 300 тысяч рублёў. 31 мая 1838 года ён ажаніўся ў Вене з Ражынай Жазэфінай Гітль. Памёр у 1859 годзе ў Дзёблінгу каля Вены.
Крыніцы
Катэгорыя:Постаці Вены Катэгорыя:Радзівілы