Дзяржаўная Дума Расійскай імперыі другога склікання — прадстаўнічы заканадаўчы орган Расійскай імперыі, скліканы пасля датэрміновага роспуску Дзяржаўнай думы 1-га склікання. Яна абіралася па тых жа правілах, што і папярэдняя Дума. Таксама, як і папярэдняя Дума, яна ўступіла ў вострую канфрантацыю з Саветам Міністраў і правяла толькі адну сесію — з 20 лютага па 3 чэрвеня 1907 г., пасля выніку чаго была распушчана (Трэццячэрвеньскі пераварот 1907 г.). Адразу пасля гэтага было зменена выбарчае заканадаўства.
Выбары Выбары ў Другую Думу праводзіліся па тых жа правілах, што і ў Першую Думу, на аснове шматступенчатай курыяльнай сістэмы. Выбарчая кампанія праходзіла на фоне спаду рэвалюцыйнага руху (Рэвалюцыя 1905—1907 гг. у Расійскай імперыі).
Па ініцыятыве прэм’ер-міністра Пятра Сталыпіна пытанне аб змене выбарчага заканадаўства (8 ліпеня і 7 верасня 1906 г.) двойчы абмяркоўвалася ў Савеце Міністраў, але члены ўрада прыйшлі да высновы, што такі крок немэтазгодны, паколькі ён звязаны з парушэннем Асноўных Законаў і можа стаць трыгерам для новага ўздыму рэвалюцыйнага руху. Тым не менш згодна з «сенацкімі ўдакладненнямі» выбарчага закона (студзень-люты 1907 г.), частка рабочых і дробных землеўладальнікаў была адхілена ад выбараў у Думу. Урад усімі спосабамі імкнуўся забяспечыць прымальны склад Думы: сяляне, якія не былі домаўладальнікамі, адхіляліся ад выбараў; па гарадской курыі не маглі абірацца рабочыя, нават калі яны валодалі кватэрным цэнзам, прадугледжаным законам, і г.д.Законодательная Дума Томской области Так, у Мінскай губерні скарацілася з 31 да 27 колькасць прадпрыемстваў, рабочыя якіх мелі выбарчыя правыЗабаўскі М. М. Расійская Дзяржаўная дума ў лёсах Беларусі (1906—1917 гг.). — Мінск: БДПУ, 2008. — С. 89..
У адрозенне ад выбараў у Першую Думу, у гэты раз у выбарах удзельнічалі прадстаўнікі амаль усіх палітычных сіл. У цэлым сярод іх можна вылучыць чатыры плыні: правыя; акцябрысты; кадэты; левы блок, які аб’ядноўваў сацыял-дэмакратаў, эсэраў і іншыя сацыялістычныя групоўкі.
Склад Думы
Усяго было абрана 518 дэпутатаў. Дэпутаты размеркаваліся наступным чынам:
па ўзросце: да 30 гадоў — 72 чалавекі, 30-40 гадоў — 123 чалавекі, 40-50 гадоў — 175 чалавек, 50-60 гадоў — 140 чалавек, старэйшыя за 60 гадоў — 8 чалавек; па ўзроўні адукацыі: 38 % дэпутатаў мелі вышэйшую адукацыю, 21 % — сярэднюю, 32 % — ніжэйшую, 8 % — хатнюю, 1 % — непісьменныя; па роду заняткаў: 169 сялян, 32 рабочыя, 20 святароў, 25 земскіх, гарадскіх і дваранскіх служачых, 10 дробных прыватных служачых, 1 паэт, 24 дзяржаўныя чыноўнікі (у тым ліку 8 з судовай сістэмы), 3 афіцэры, 10 прафесараў і прыват-дацэнтаў, 28 іншых выкладчыкаў, 19 журналістаў, 33 юрысты, 17 купцоў, 57 дваран-землеўладальнікаў, 6 прамыслоўцаў і дырэктараў фабрык.
Толькі 32 члены Думы (6 %) былі дэпутатамі Першай Думы. Такі малы працэнт тлумачыўся тым, што пасля роспуску Першай Думы 180 дэпутатаў падпісалі Выбаргскую адозву, за што былі пазбаўлены права голасу і не маглі ўдзельнічаць у новых выбарах.
Удзел у выбарах вялікай колькасці палітычных сіл прывёў да большай яе стракатасці ў параўнанні з папярэдняй Думай. Па партыйных фракцыях дэпутаты размеркаваліся наступным чынам:
трудавікі — 104 дэпутаты; кадэты — 98 дэпутатаў; аўтанамісты — 76 дэпутатаў; сацыял-дэмакраты — 65 дэпутатаў, акцябрысты і правыя манархісты — 54 дэпутаты; беспартыйныя — 50 дэпутатаў; сацыялісты-рэвалюцыянеры — 37 дэпутаты; казацкая група — 17 дэпутатаў; народныя сацыялісты — 16 дэпутатаў; Партыя дэмакратычных рэформаў — 1 дэпутатЗабаўскі М. М. Расійская Дзяржаўная дума ў лёсах Беларусі (1906—1917 гг.). — Мінск: БДПУ, 2008. — С. 92-93..
Старшынёй Думы быў абраны кадэт Фёдар Аляксандравіч Галавін, абраны ад Маскоўскай губерні. Намеснікамі старшыні сталі Мікалай Пазнанскі (беспартыйны левы) і Міхаіл Бярэзін (трудавік), сакратарам — Міхаіл Чалнакоў (кадэт).
Дзейнасць Думы і яе роспуск
Другая Дума, як і Першая, вяла барацьбу за права кантролю над дзейнасцю урада, што прывяло да шматлікіх канфліктаў з ім і стала адной з прычын пазнейшага разгону Думы. У цэлым, Другая Дума аказалася яшчэ больш радыкальнай, чым яе папярэдніца. Разам з тым дэпутаты змянілі тактыку, вырашыўшы дзейнічаць перадусім з пазіцый легалізма. Кадэты заклікалі «клапаціцца пра Думу», не даваць ураду падставы для яе роспуску і праяўляць гнуткасць. Кіруючыся нормамі артыкулаў 5 і 6 Статута аб зацвярджэнні Дзяржаўнай Думы ад 20 лютага 1906 г., дэпутаты ўтварылі аддзелы і камісіі для папярэдняй падрыхтоўкі спраў, якія падлягалі разгляду ў Думе. Створаныя камісіі пачалі распрацоўку шматлікіх законапраектаў. У парламент было ўнесена 287 урадавых законапраектаў (у тым ліку бюджэт на 1907 г., законапраект аб рэформе мясцовага суда, аб адказнасці чыноўнікаў, аб аграрнай рэформе і г.д.). Дума ўхваліла толькі 20 законапраектаў. З іх толькі 3 атрымалі сілу закона (аб стварэнні кантынгенту навабранцаў у войска і два праекты дапамогі пацярпелым ад неўраджаю).
Асноўным пытаннем, як і ў Першай Думе, заставалася аграрнае пытанне, згодна з якім кожная фракцыя прадстаўляла свой праект. Кадэты зрабілі больш памяркоўным свой аграрны законапраект «42-х», унесены на разгляд Першай Думы: выключылі з яго пункт аб стварэнні дзяржаўнага зямельнага фонду, пашырылі пералік неадчужаемых памешчыцкіх зямель, прапанавалі праект выкупу памешчыцкіх зямель па «справядлівай ацэнцы» (у адносінах з тым, які прыбытак дае зямля пры яе гаспадарчай эксплуатацыі) па кошт дзяржавы і сялянства (50 на 50 %). Свае праекты прадставілі трудавікі і эсэры, якія ў асноўным грунтаваліся на аналагічных законапраектах, унесеных у Першую Думу, а таксама сацыял-дэмакраты. Усе праекты левых фракцый, нягледзячы на пэўныя разыходжанні паміж імі, грунтаваліся на ідэі пераразмеркавання памешчыцкіх і дзяржаўных зямель на карысць малазямельных і беззямельных сялянЗабаўскі М. М. Расійская Дзяржаўная дума ў лёсах Беларусі (1906—1917 гг.). — Мінск: БДПУ, 2008. — С. 94-96.. Правыя ў асноўным адстойвалі аграрную праграму ўрада, мэты і змест якой былі выкладзены ў царскім указе ад 9 лістапада 1906 г. (сталыпінская аграрная рэформа)Гісторыя Беларусі. — Т. 4: Беларусь у складзе Расійскай імперыі (канец XVIII — пачатак XX ст.) / рэдкал.: М. П. Касцюк і інш. — Мінск: Экаперспектыва, 2005. — С. 335—336..
Дыскусійнымі былі таксама харчовае пытанне, дзяржаўны бюджэт на 1907 г., пытанні амністыі палітзняволеным, скасавання ваенна-палявых судоў, уведзеных урадам Сталыпіна, і г.д. 17 мая 1907 года Дума прагаласавала супраць паліцэйскага самавольства, што выклікала незадавальненне ўрада2 Государственная дума — состав и деятельность председателя кратко, когда была распущена вторая госдума.
Канцылярыя Міністэрства ўнутраных спраў падрыхтавала праект новага выбарчага закона таемна ад Думы. 1 чэрвеня 1907 г. Пётр Сталыпін запатрабаваў адхілення 55 сацыял-дэмакратаў ад удзелу ў пасяджэннях Думы і пазбаўлення 16 з іх дэпутацкай недатыкальнасці, абвінаваціўшы іх у падрыхтоўцы «звяржэння дзяржаўнага ладу» і змове супраць царскай сям’і. Дума выступіла супраць і стварыла сваю камісію для расследавання паводле прадстаўленых абвінавачванняў.
На падставе гэтага Мікалай II 3 чэрвеня 1907 года абвясціў маніфест аб роспуску Другой Думы і ўнясенні змяненняў у выбарчы законПолное Собрание Законов Российской Империи. Собрание третье. — СПб., 1910. — Т. XXVII. 1907. — [Архивировано 19 августа 2011 года.] № 29240—29242.. У маніфесце ў якасці прычын роспуску ўказваліся павольнасць разгляду і адхіленне прадстаўленых урадам законапраектаў, пераўтварэнне права дэпутацкіх запытаў у метад барацьбы з урадамМанифест о роспуске II Государственной Думы.. Роспуск Думы быў прэрагатывай імператара, але адначасовая змена выбарчага закона з’яўлялася парушэннем артыкула 87 Асноўных дзяржаўных законаў, па якіх выбарчы закон мог быць зменены толькі пры згодзе Дзяржаўнай Думы і Дзяржаўнага Савета (трэццячэрвеньскі пераварот 1907 г.). У гістарыяграфіі прынята лічыць, што акт 3 чэрвеня 1907 года азнаменаваў завяршэнне рэвалюцыі 1905—1907 гг. у Расійскай імперыі.
Ва ўмовах спаду рэвалюцыйнага руху разгон Думы не выклікаў значных пратэстаў. Слушнасць гэтага акту ўсяляк прасоўвала афіцыйная прапаганда. Так, яшчэ напярэдадні разгону Думы епіскап мінскі Міхаіл разаслаў тэлеграмы па сваёй епархіі наступнага зместу: «Яднайцеся, рускія людзі, яднайцеся, святары, рыхтуйцеся са сваімі духоўнымі дзецьмі даць энергічны адпор ваўкам у авечай скуры, якія называюць сябе прагрэсіўнымі людзьмі і імкнуцца прарвацца да ўлады і гаспадарыць у краіне на сваю карысць»Забаўскі М. М. Расійская Дзяржаўная дума ў лёсах Беларусі (1906—1917 гг.). — Мінск: БДПУ, 2008. — С. 106..
Прадстаўніцтва ад Беларусі ў ІІ Дзяржаўнай Думе
Выбары ў Думу Выбары ў Другую Дзяржаўную Думу ў заходніх губернях і іх вынікі адзначаліся сваёй спецыфікай. У той час як у Расійскай імперыі ў цэлым склад Другой Думы быў больш апазіцыйны ў параўнанні з Першай, то ў заходніх губернях выявілася перавага праўрадавых сіл. Ад пяці заходніх губерняў (Віленская, Гродзенская, Мінская, Віцебская, Магілёўская) у склад Дзяржаўнай Думы былі абраны 36 дэпутатаў. Сярод іх 15 дэпутатаў з’яўляліся прадстаўнікамі праваманархічных сіл, 11 — аўтанамістаў, 3 — кадэтаў, 8 беспартыйных, якія ў пэўных момантах падтрымлівалі правых або кадэтаў. Ніводзін прадстаўнік левых сіл абраны ў Думу не быў. Па сацыяльным складзе сярод дэпутатаў было 13 землеўладальнікаў-памешчыкаў, 3 духоўных асоб, 4 інтэлігентаў і 16 сялянГісторыя Беларусі. — Т. 4: Беларусь у складзе Расійскай імперыі (канец XVIII — пачатак XX ст.) / рэдкал.: М. П. Касцюк і інш. — Мінск: Экаперспектыва, 2005. — С. 334.Забаўскі М. М. Расійская Дзяржаўная дума ў лёсах Беларусі (1906—1917 гг.). — Мінск: БДПУ, 2008. — С. 92.Забаўскі М. Дзяржаўная дума // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. — Т. 3 / рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мінск: БелЭн, 1996. — С. 240—242..
У значнай ступені перамога правых манархістаў на выбарах была абумоўлена адміністрацыйным ціскам: санкцыі ў дачыненні апазіцыйных кандыдатаў і перыядычных выданняў, забароны апазіцыйных перадвыбарчых сходаў, непарэдны ціск на выбаршчыкаў, адмены вынікаў выбараў на падставе «парушэння» заканадаўстваЛавринович Д. С. Деятельность общероссийских либеральных партий на территории Беларуси (1905—1918 гг.). — Могилев: МГУ им. А. А. Кулешова, 2015. — С. 84-91.. Так, напрыклад, на гарадскіх акруговых выбарах у Мінску перамогу атрымаў левы блок, у які ўвайшлі прадстаўнікі Бунда, Расійскай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі, Партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў, Беларускай сацыялістычнай грамады і шэрагу прафсаюзаў; аднак Мінская павятовая камісія па выбарах адмяніла іх вынікіЗабаўскі М. М. Расійская Дзяржаўная дума ў лёсах Беларусі (1906—1917 гг.). — Мінск: БДПУ, 2008. — С. 92-93..