Юрый Грамыка (нар. , Мінск, БССР) — беларускі гандбаліст. Майстар спорту Беларусі міжнароднага класа.
Кар’ера Пачынаў спартовую кар’еру ў мінскіх клубах «Палітэхнік» і «Аркатрон». З 2005 года — гулец Брэсцкага гандбольнага клуба імя Мяшкова. У снежні 2007 года падпісаў двухгадовы кантракт са славенскім «Гарэнье», з якім у сезоне 2008/09 выйграў першынства краіны і дайшоў да фінала Кубка ЕГФ. Летам 2009 года вярнуўся ў БГК. C сярэдзіны 2013 года з’яўляецца гульцом польскіх клубаў: спачатку выступаў за глогаўскі «Хробры», а ў наступным сезоне перабраўся ў «Гурнік» з Забжэ. У 2019 годзе пераехаў у чэшскі «Банік».
Крыніцы
Спасылкі Беларусь. 37-летний линейный Юрий Громыко, проведший два последних года в чешской «Карвине», принял решение завершить карьеру
Катэгорыя:Гандбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па гандболе Катэгорыя:Ігракі ГК Палітэхнік Мінск