Сальваторэ Вігано (; ) — італьянскі танцоўшчык, балетмайстар. Аўтар і аранжыроўшчык музыкі шэрагу сваіх балетаў.
Біяграфія Вучыўся ў Л. Бакерыні. У 1799—1803 гады балетмайстар Венскага прыдворнага тэатра, з 1812 міланскага тэатра «Ла Скала». На аснове прынцыпаў пантамімнай драмы Ж. Даберваля стварыў рамантычную балетную драму. Найбольш вядомыя балеты С. Вігано: «Тварэнні Праметэя» на музыку Л. Бетховена (1801), «Стральцы» (1809), «Міра, або Помста Венеры» (1817), «Атэла, або Венецыянскі маўр» на ўласную музыку, «Вясталка» (абодва 1818), «Тытаны» (1819), «Хімена» (1820), «Дыдона» і «Жанна д’Арк» (1821) на зборную музыку з твораў Л. Бетховена, Дж. Расіні, В. А. Моцарта, І. Гайдна, Г. Спанціні і інш.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Артысты балета Італіі Катэгорыя:Кампазітары Італіі