«За Сове́цкую Белару́сь» («За Савецкую Беларусь») — раённая газета Клецкага раёна. Выходзіць 2 разы на тыдзень на беларускай і рускай мовах. Заснавальнік — Клецкі раённы выканаўчы камітэт.

Гісторыя Газета была заснавана ў 1939 г. пад назвай «Да новых перамог» як орган Клецкага райкама КП(б)‌Б і раённага Савета дэпутатаў працоўных Баранавіцкай вобласці. Выдавалася да чэрвеня 1941 г..

У гады Вялікай Айчыннай вайны газета была органам Клецкага падпольнага райкама КП(б)‌Б і выходзіла пры партызанскай брыгадзе імя М. В. Фрунзэ ў 1943–1944 гг. Рэдакцыя і друкарня знаходзіліся каля вёскі Колкі Клецкага раёна Баранавіцкай вобласці. Вядома пра 45 нумароў газеты, што выходзілі з 19 кастрычніка 1943 г. да 25 чэрвеня 1944 г. на беларускай і рускай мовах. Рэдактарам быў Л. Д. Вайнер.

Пасля вызвалення БССР газета адноўлена пад той жа назвай. З 1945 г. выданне зноў выходзіла пад даваеннай назвай «Да новых перамог». Друкавалася як орган Клецкага райкама КПБ і раённага Савета дэпутатаў працоўных (Савета народных дэпутатаў з 1977) Баранавіцкай (да 1954 г.) і Мінскай абласцей.

Сёння — раённая газета «За Савецкую Беларусь», якая выходзіць 2 разы на тыдзень на беларускай і рускай мовах.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Культура Клецкага раёна Катэгорыя:Газеты Беларусі на беларускай мове Катэгорыя:Газеты Беларусі на рускай мове Катэгорыя:Падпольны друк Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну Катэгорыя:1939 год у Беларусі