Барбізон () — гарадская абшчына ў Францыі.
Геаграфія і гісторыя Гарадок Барбізон размешчаны на поўначы цэнтральнай часткі Францыі, у кантоне Пертэ акругі Мелён, у дэпартаменце Сена і Марна рэгіёна Іль-дэ-Франс.
Вёска Барбізон дала імя . З пачаткам чыгуначных зносін паміж Парыжам і Барбізонам спрасціліся ўмовы для паездак сюды мастакоў са сталіцы на палявыя сесіі (таксама вынаходства кампактных фарбаў у цюбіках значна спрашчала транспарціроўку багажу). Мастакі Барбізона стваралі пераважна пейзажы, былі папярэднікамі імпрэсіяністаў і аказалі вялікі ўплыў на развіццё пейзажнага жывапісу ў Еўропе.
У XIX стагоддзі Барбізон складаўся толькі з адной вуліцы, Ру-дэ-Барбізон (Rue de Barbizon), прыблізна з 40 дамамі, уздоўж якой пралягала чыгуначная лінія. Адзінай гасцініцай (у якой і спыняліся мастакі) была «Auberge Ganne», якая знаходзілася ў сярэдзіне Барбізона (цяпер — музей). Парыж ад Барбізона аддзялялі 90 хвілін язды на цягніку. У Барбізоне знаходзіцца таксама прыватны музей Жана-Франсуа Міле, дзе захоўваецца творчая спадчына мастака, а таксама працы Каміля Каро, Тэадора Русо, і іншых майстроў пэндзля.
Крыніцы
Катэгорыя:Гарады Францыі Катэгорыя:Камуны дэпартамента Сена і Марна