Кентау ( — рудная гара) — горад абласнога падпарадкавання ў Туркестанскай вобласці Казахстана. Размешчаны каля паўднёвага падножжа хрыбта Каратау, за 24 км на паўночны ўсход ад горада Туркестана, за 190 км на паўночны захад ад Шымкента.

У ваколіцах горада — старыя горныя выпрацоўкі, знойдзены рэшткі прылад працы рудакопаў, датаваныя IX—X стагоддзямі.

Горад утвораны на базе рабочых пасёлкаў Кантагі і Міргалімсай для развіцця Ачысайскага поліметалічнага радовішча. 1 жніўня 1955 г. выдадзены ўказ аб перайменаванні пасёлка Міргалімсай у горад Кентау.

Катэгорыя:Гарады Казахстана